Знайсці
09.06.2023 / 10:34РусŁacБел

Вада на Херсоншчыне нарэшце пачала спадаць

Узровень падтаплення ў Херсонскай вобласці нарэшце пачаў змяншацца: за мінулую ноч вада спала прыкладна на 20 см, працягваецца эвакуацыя людзей і жывёл.

«Па аператыўнай сітуацыі: у сярэднім па правабярэжжы вада трымаецца на адзнацы 5,38 м, па Херсоне — 5,35 м. Ужо бачым, што на 20 см за ноч вада спала. Папярэдне на сённяшнюю раніцу затоплена 3 624 дамы ў 32 населеных пунктах Херсоншчыны. На раніцу эвакуявалі 2 352 чалавекі. Ратуем і сяброў нашых меншых: эвакуявана каля 550 жывёл», — заявіў кіраўнік Херсоншчыны Аляксандр Пракудзін.

Ён заклікаў усіх, хто знаходзіцца ў зоне падтаплення, выязджаць, а не спрабаваць пераседзець, бо так людзі падвяргаюць сябе небяспецы. Ён запэўніў, што ўлады дапамогуць з эвакуацыяй, рассяленнем і матэрыяльнай дапамогай.

«Усе службы працуюць кругласуткава, кожны трымае свой фронт і ніхто не скардзіцца. Адзінае, чаго нам не хапае, — гэта толькі часу. 24 гадзін у суткі мала, каб вырашыць усе пытанні. Але мы стварылі кол-цэнтр 0 800 101 102, які аператыўна будзе прымаць усе званкі», — сказаў кіраўнік вобласці.

Чытайце таксама:

«Метадычкі не падвезлі». Крэмль вырашыў распавесці расіянам, што катастрофа на Кахоўскай ГЭС — не самая значная падзея

Алешкі пад вадой і сотні людзей на дахах. Як ратуюць людзей на затопленай Херсоншчыне

ІSW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930