Знайсці
09.06.2023 / 10:0420РусŁacБел

Мацвей Купрэйчык: З Азаравым адышло два чалавекі. Супрацоўнікі «Байпола» гатовыя прайсці незалежны паліграф

«Байпол» раскалоўся: кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў звольніў супрацоўнікаў, якія адмовіліся праходзіць паліграф, а яны ў сваю чаргу звольнілі яго за адмову даць фінансавую справаздачу. З вуснаў Азарава ў сувязі з гэтым канфліктам часцей за ўсё гучала імя Мацвея Купрэйчыка: ён і фінансавыя справаздачы патрабаваў, і на паліграф не пайшоў, і нібыта скраў паролі ад сацсетак «Байпола». Азараў нават заклікаў беларусаў пісаць Купрэйчыку, каб той вярнуў тое, што яму не належыць. Радыё «Унэт» пагаварыла з Мацвеем.

Мацвей Купрэйчык. Скрыншот відэа YouTube-канала «Байпол»

— Вы насамрэч адмовіліся праходзіць паліграф?

— Паліграф на тэрыторыі Польшчы я ўжо праходзіў двойчы. Гэтыя ўсе праверкі прайшлі паспяхова: ніякіх падазрэнняў у мой бок не было. Цяпер адбываецца такая сітуацыя: мы выявілі нейкія незразумелыя фінансавыя аперацыі з боку Аляксандра Азарава, і зараз яны правяраюцца на прадмет іх адпаведнасці закону.

— А ўдакладніце, хто праводзіць праверку?

— Мы самі пакуль што праводзім і спрабуем пачуць адказ ад Аляксандра Азарава наконт вось гэтых усіх незразумелых аперацый. Аднак Аляксандр Азараў пазбягае калектыву. 80% калектыву ад яго адвярнулася. 80% людзей задавала пытанні наконт празрыстасці фінансавага стану менавіта фонду «Байпол», і Аляксандр Азараў усіх гэтых людзей звольніў.

— І звольніў у сувязі з тым, што яны не прайшлі паліграф?

— Так. Паліграф мы адмовіліся праходзіць, таму што паліграф гэты ангажаваны.

— А можаце патлумачыць, што гэта азначае?

— Гэта значыць, што ён ствараўся Аляксандрам Азаравым і пытанні для паліграфа пісаліся Аляксандрам Азаравым.

— То-бок даверу да працэдуры не было?

— Так. Мы гатовыя, усе супрацоўнікі «Байпола» згодныя на любы незалежны паліграф.

— А вось гэтая працэдура праходжання паліграфа, яна ў вас абавязкова раз на месяц, раз на год. Як яна ў вас прадугледжана?

— Ніякай працэдуры ў нас няма. Да гэтага я праходзіў паліграф два разы, усё было добра. А цяпер гэты паліграф быў прызначаны пасля таго, як я пачаў задаваць пытанні наконт фінансавай празрыстасці фонду. А доступ да рахункаў арганізацыі меў толькі Аляксандр Азараў.

— А як так атрымалася?

— Так было першапачаткова, таму што згодна з польскім заканадаўствам ён нас павінен быў дадаць да бенефіцыяраў, якія могуць глядзець інфармaцыю, аднак ён гэтага не зрабіў.

— Вас абвінавацілі, што вы скралі ўсе доступы да сацыяльных сетак. Вы гэта зрабілі?

— Нічога я не скраў. Гэтыя сацыяльныя сеткі не належаць асабіста Азараву і фонду «Байпол». Гэтыя сацыяльныя сеткі належаць Аб’яднанню сілавікоў Беларусі, якое было створана ў верасні 2020 года. Заснавальнік гэтай арганізацыі ў тым ліку і я. У нашай публікацыі можна пабачыць фотаздымак, які мы зрабілі разам з Ціханоўскай у дзень стварэння Аб’яднання сілавікоў Беларусі «Байпол». Фонд жа быў створаны ў маі 2021 года. То-бок амаль праз паўгода пасля стварэння аб’яднання. Фонд ствараўся для выканання такіх фармальных функцый, як працаўладкаванне і атрыманне легальнага заробку на тэрыторыі краіны знаходжання.

— Вось гэтая інфармацыя ў тэлеграм-канале «Байпол», гэта зварот усіх супрацоўнікаў, якія не згодныя з Азаравым?

— Так. І хутка там яшчэ з’явіцца заява атрада добраахвотнікаў «Атам», які ваюе ва Украіне. Яны выступяць у нашую падтрымку.

— Я правільна разумею, што вы Азарава звольнілі?

— Не звольнілі, а выключылі з сяброў арганізацыі «Аб’яднанне сілавікоў Беларусі».

— І як вы будзеце далей працаваць? Якія вашыя далейшыя крокі?

— Хутка ў нас з’явіцца прэс-рэліз наконт гэтай сітуацыі. Таксама ў нашу падтрымку выступіць атрад «Атам». Зразумела, што мы будзем імкнуцца ўрэгуляваць усе гэтыя канфлікты ў прававых рамках краіны знаходжання. Таксама зараз ідуць кансультацыі з Аб’яднаным пераходным кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай. Мы хочам вырашыць усе гэтыя пытанні мірна. Інфармацыю мы перадалі зацікаўленым асобам некалькі дзён таму, але Аляксандр Азараў вырашыў спрацаваць на апярэджанне, каб абылгаць нас, каб нам ніхто не паверыў.

— Арганізацыю «Байпол» вы хочаце захаваць, толькі без Азарава і Лупаносава?

— Так. Вы маеце рацыю.

— Яшчэ ўдакладню такі момант: а колькі чалавек адышло разам з Азаравым?

— Ён і яшчэ двое. А ўсе астатнія супрацоўнікі на нашым баку, і мы будзем дабівацца праўды. Аляксандр Азараў ужо чатыры дні не прыходзіць у офіс нашай арганізацыі. Ён пазбягае канкрэтных размоў з сябрамі «Байпола». Таксама яму высылаліся пісьмовыя запыты з просьбай даць фінансавую справаздачу па дзейнасці арганізацыі. Аднак усе гэтыя запыты былі праігнараваныя.

Нагадаем, што ўчора з'явілася відэа кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, у якім ён заявіў, што арганізацыя страціла кантроль над сваім ютуб-каналам і акаўнтамі ў сацыяльных сетках, абвінаваціўшы ў завалоданні імі супрацоўніка «Байпола» Мацвея Купрэйчыка і «групу асоб», звязаных з ім. Неўзабаве пасля таго ў тэлеграм-канале арганізацыі з'явіўся пост, у якім аспрэчвалася лідарства ў «Байполе» Азарава і заяўлялася, што ён нават выключаны з яго.

Чытайце таксама:

Аб'яднаны пераходны кабінет пачаў праверку па сітуацыі з «Байполам»

Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі

«Байпол» страціў доступ да свайго ютуб-канала і сацыяльных сетак — Азараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
40
Ха-ха
10
Ого
8
Сумна
7
Абуральна
9
1
даведка/адказаць/
09.06.2023
Все они там под стать друг другу... Жажда власти и денег затуманивает всем рассудок.
3
Правдоруб /адказаць/
09.06.2023
Acab, ты невменяемый? Читаю твои пОсты и удивляюсь, вроде, хомо сапиенс, а нет, хомо неандерталенсис...
09.06.2023
Правдоруб , даруйце, дзядзечка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930