Знайсці
09.06.2023 / 08:235РусŁacБел

У Драздах з'явілася «пальмавая алея»

Праменад па набярэжнай вадасховішча Дразды стаў яшчэ прыгажэйшым. Там з'явілася амаль сапраўдная пальмавая алея.

Фота: «Мінск-Навіны»

Ролю пальмаў выконваюць вербы. Іх высадзілі ў арыгінальныя вазоны, пераплялі галінкі, у выніку чаго і атрымаўся такі незвычайны эфект, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Праўда, не варта чакаць «вау-эфекту» адразу. Трэба разумець, што раслінам патрабуецца час, каб разрасціся, набраць масу.

Фота: «Мінск-Навіны»

Дарэчы, гэта не адзіная навінка на набярэжнай. Гэтую зону адпачынку добраўпарадкоўваюць. Вясной тут высадзілі больш за 60 кустоў руж.

У пешаходнай зоне азеляняльнікі анансавалі з'яўленне масіву шматгадовых раслін, у тым ліку злакавых культур. Агулам раслін будзе 8,5 тысячы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Абу-Даби/адказаць/
09.06.2023
Ну чым не Дубай!
0
Втцррк/адказаць/
09.06.2023
Это же надо так ее любить своё
09.06.2023
а што мяшае вам заказать экскурсию у дВОРцэ на3%висимасти, якую правяде сама наталля эйсмант, а патом прагуляцца па набярэжнай сярод пальмау у драздах?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930