Знайсці
08.06.2023 / 21:393РусŁacБел

Культавы хіт гурта Queen «Багемская рапсодыя» першапачаткова называўся інакш. Пра гэта сведчаць чарнавікі Фрэдзі Мэрк'юры

Расказваем, якая задумка была ў самым пачатку.

Культавы брытанскі музыкальны гурт Queen. Фота: Wikimedia Commons

Культавы хіт «Багемская рапсодыя» ад вядомага брытанскага рок-гурта Queen мог называцца зусім інакш. У самых ранніх чарнавіках, выстаўленых на аўкцыён Sotheby’s, песня мае першапачатковую, перакрэсленую назву. 

Пра гэта паведаміла выданне The New York Times.

«Выявілася, што на чарнавіках лідара гурта Фрэдзі Мэрк'юры ў першым слове назвы песні было напісана слова Mongolian, якое затым было перакрэсленае і замененае на Bohemian. Такім чынам першапачатковая назва хіта была «Мангольская рапсодыя». Дагэтуль невядома, чаму музыкі не пакінулі якраз першую назву песні», — напісала The New York Times.

Апроч назвы, таксама існаваў і першапачатковы варыянт тэксту аднаго з куплетаў «Багемскай рапсодыі». У вядомым усім арыгінале ён выглядае так:

  • «Mama, just killed a man. Put a gun against his head, pulled my trigger, now he’s dead» (Мама, я толькі што забіў чалавека, прыставіў пісталет да яго галавы, націснуў курок, цяпер ён мёртвы).

А чарнавы варыянт быў такі:

  • «Mama, there’s a war began. I’ve got to leave tonight, I’ve got to stand and fight» (Мама, пачалася вайна. Мне трэба з'ехаць сёння ноччу, я павінен стаяць і змагацца).

Пры гэтым шэраг біёграфаў паведамілі, што яны ўвогуле не ведалі пра папярэднюю назву і чарнавыя куплеты знакамітага хіта. Гітарыст Queen Браян Мэй і барабаншчык Роджэр Тэйлар адмовіліся каментаваць знаходку.

Сам аўкцыён Sotheby’s пачнецца 6 верасня — праз дзень пасля дня нараджэння Фрэдзі Мэрк'юры. На Sotheby's выставяць больш за 1500 рэчаў легендарнага артыста. Гэтым займаецца Мэры Осцін, грамадзянская жонка спевака, якой ён завяшчаў усю сваю спадчыну. Сярод рэчаў, якія прададуць на аўкцыёне, ёсць таксама рукапісы хітоў We Are The Champions і Killer Queen, а таксама фірмовая карона артыста.

Паведамляецца, што за чарнавікі We Are The Champions і Killer Queen арганізатары разлічваюць атрымаць ад 250 да 385 тысяч даляраў. А асобны чарнавік «Багемскай рапсодыі» можа таксама сысці з малатка за некалькі соцень тысяч даляраў. Частку выручкі ад продажу перададуць у фонд Mercury Phoenix Trust і фонд Элтана Джона па барацьбе са СНІДам.

Нагадаем, што зусім нядаўна высветлілася, што ўвесь музычны каталог Queen разам з правамі на карыстанне можа быць прададзены за ашаламляльную суму.

Чытайце таксама:

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Гурт Queen прадставіў невядомую раней песню, выкананую Фрэдзі Мерк'юры

Танцавальная ліхаманка, тыкток-трэнды і вайна — ТОП-10 музычных альбомаў года па версіі «Нашай Нівы»

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
3
0
Валенты/адказаць/
09.06.2023
Не Багемская, а Багемная.
1
Казік/адказаць/
09.06.2023
Бязглуздасць тэксту прымушае задумацца, ці не нейронкамі была гэтая рапсодыя напісана
0
Багемны рапс/адказаць/
09.06.2023
Першапачатковая назва: "Здравствуй, чужая мілая"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930