Знайсці
08.06.2023 / 15:081РусŁacБел

«Жонцы псіхалагічна з дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі

«Андрэй трымаецца, наколькі гэта магчыма», — кажа Таццяна Караткевіч пра свайго паплечніка.

Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: БелТА

Палітык быў затрыманы 11 студзеня гэтага года. Яму выставілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», — нагадвае «Народная Воля».

Следчы камітэт паведамляў, што Дзмітрыеў удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года». Следства меркавала, што «наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць пра каардынацыю яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».

Суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў палітыку паўтара года зняволення ў калоніі, але да разгляду апеляцыі Андрэй Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА.

— 23 чэрвеня Мінскі гарадскі суд плануе разглядзець апеляцыйную скаргу Андрэя Дзмітрыева на рашэнне суда Маскоўскага раёна, — расказала «Народнай Волі» Таццяна Караткевіч, паплечніца палітыка. — У СІЗА Андрэй трымаецца, наколькі гэта магчыма, а далей усё будзе залежыць ад таго, у якое месца яго скіруюць для адбыцця пакарання.

— 3 мая ў Андрэя Дзмітрыева памерла маці, але на пахаванне ён не патрапіў…

— Цяжка, безумоўна, калі не можаш правесці ў апошні шлях самага блізкага табе чалавека. Гэта балюча, Андрэй з гэтай нагоды вельмі перажываў. Ён ведаў, што мама хварэе, і ўпэўненая, што быў бы з ёй побач у апошнія хвіліны жыцця. Ён не забываўся пра маці ніколі, наведваў яе рэгулярна, нягледзячы на тое, што яна жыла ў Расіі.

Але ў апошніх лістах ад Андрэя гучаць не толькі сум і роспач, але і пазітыўныя ноткі. Часам падаецца, што ў тых, хто за кратамі, нават больш пазітыву, чым у некаторых людзей, якія знаходзяцца на волі. Спадзяюся, што такі настрой у Андрэя Дзмітрыева застанецца і ў калоніі.

— Як цяпер яго сям’я?

— Псіхалагічна, безумоўна, складана. У Андрэя трое сыноў, двое з іх — яшчэ школьнікі. Таму жонцы Андрэя даводзіцца цяпер адной і працаваць, і дзяцей даглядаць. Гэта няпроста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.06.2023
Sto ion za Mjazoi zgubiu ?  Zaraz prydumaiuk jaki nebud *artyku* i zamknuc.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера