Знайсці
08.06.2023 / 20:314РусŁacБел

У Паўночнай Карэі забаранілі самагубствы, бо яны цяпер лічацца «здрадай Радзіме і сацыялізму»

Паводле крыніц агенцтва «Радыё Свабодная Азія», Кім Чэн Ын раз'юшаны вялікай колькасцю суіцыдальных запісак, у якіх людзі ад голаду і адчаю крытыкуюць дыктатарскі рэжым.

Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой Чжу Э. Фота: «Голас Карэі»

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выпусціў сакрэтны загад аб поўнай забароне самагубстваў, бо лічыць выкарыстанне суіцыду ў якасці пратэсту супраць сябе абсалютна недапушчальным. Пра гэта паведаміла агенцтва «Радыё Свабодная Азія» са спасылкай на свае крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па інфармацыі крыніц агенцтва, такі загад стаў адказам на гіганцкі рост самагубстваў з перадсмяротнымі лістамі, у якіх людзі крытыкуюць рэжым Кім Чэн Ына за татальную рэпрэсіўную бязвыхаднасць і жудасныя ўмовы існавання грамадзян.

Адзначаецца, што колькасць самагубстваў у Паўночнай Карэі ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 40%, і ў першую чаргу гэта звязана з галечай, голадам і рэпрэсіямі.

«Канфідэнцыйны загад аб прадухіленні і забароне самагубстваў быў абвешчаны на экстранных партыйных пасяджэннях у кожнай правінцыі Паўночнай Карэі. У краіне рэзка пачасціліся выпадкі суіцыду, большая частка з якіх закранула цэлыя сем'і. Плюс да ўсяго ў многіх выпадках былі знойдзеныя перадсмяротныя запіскі, у якіх людзі крытыкавалі палітыку ўрада і ўсю сацыяльную сістэму. З гэтага часу самагубствы лічацца здрадай Радзіме і сацыялізму», — расказаў агенцтву «Радыё Свабодная Азія» адзін з паўночнакарэйскіх чыноўнікаў на ўмове поўнай ананімнасці з прычыны бяспекі.

Чыноўнік апісаў некалькі выпадкаў, як цэлыя сем'і разам з дзецьмі і старымі добраахвотна прымалі пацучыную атруту, цыяністы калій і выкарыстоўвалі іншыя метады суіцыду, каб проста не жыць у Паўночнай Карэі і пазбавіцца голаду і пакут.

На яго думку, смерць стала адзінай формай непадпарадкавання безнадзейнай і крыважэрнай сістэме.

Акрамя таго чыноўнік дадаў, што з гэтага часу за адсутнасць прагрэсу ў прадухіленні самагубстваў будуць несці калектыўную адказнасць самі мясцовыя ўлады і іх сем'і.

Чытайце таксама:

У КНДР пераймяноўваюць цёзак дачкі Кім Чэн Ына

Без Wi-Fi і перадачы звестак: як выглядаюць смартфоны ў Паўночнай Карэі 

Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
31
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
9
1
Геленоускi/адказаць/
08.06.2023
А пасля самагубства стакан смяротнае пакаранне
0
Праўдаруб/адказаць/
08.06.2023
Хахаха рагачу ў галасіну! А хай бы яшчэ прыдумалі пакаранне нейкае за тое, што чалавек здзейсніў акт самагубства. Напрыклад, прыменяць смяротнае пакаранне для тых, хто здзейсніў суіцыд 
4
Gorliwy Litwin/адказаць/
09.06.2023
Выдатна арыенцір для Сінявокай! але ў беларусоў запас трываласці значна вышэйшы, як бы гайкі не заціснулі, не пабягуць самагубіцца. Памятаючы бессмяротны запавет Шчырай Этнавясковай Маці: А можа, так і трэба?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930