Знайсці
08.06.2023 / 09:4821РусŁacБел

Сафія Сапега пра адносіны з Пратасевічам: Я б не назвала гэта каханнем

Вызваленная ўчора па памілаванні Сафія Сапега пракаментавала «Комсомольской правде» сваё вызваленне, стаўленне да Пратасевіча і падзялілася планамі на будучыню.

Памілаваную грамадзянку Расіі Сафію Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага края, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка. Фота: БЕЛТА

У каментары выданню яна зазначыла, што хоча правесці нейкі час са сваёй сям'ёй.

«Хачу аднавіць сябе. І ўжо пасля, сапраўды, задумацца над тым, як далей будаваць сваё жыццё», — сказала яна.

Па яе словах, цяжка сказаць, колькі гэта зойме часу: не больш за паўгода, а можа і два месяцы.

«Не хочацца губляць ні хвіліны. Час са сваёй сям'ёй, з тымі, хто цябе любіць. І каго любіш ты. З кім не было магчымасці пабачыцца досыць доўгі час. Вось гэта вось — самае важнае».

Сафія сказала, што ў яе не было ў Гомельскай калоніі спатканняў з роднымі.

Спыталі журналісты ў яе і пра стасункі з Раманам Пратасевічам.

«Папраўдзе я, відаць, зраблю… больш правільна, калі… нічога не скажу пра гэтага чалавека. Проста пажадаю яму пражыць гэтае жыццё годна. І на гэтым, думаю, усё…» — падбіраючы словы адказала дзяўчына.

— Вы былі — прабачце за такое нетактоўнае пытанне — у яго закаханыя?

— Я б не сказала так. Я б не назвала гэта каханнем.

Сафію Сапегу вызвалілі ўчора пасля памілавання Лукашэнкам. Яе забраў з Гомельскай калоніі губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка.

Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Учора стала вядома, што Раман Пратасевіч паспеў не толькі ажаніцца падчас следства, але і стаць бацькам.

Чытайце таксама:

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Петро/адказаць/
08.06.2023
Нина, от такой влюбленности могут трое детей родиться 😂 
0
Петро/адказаць/
08.06.2023
гарнеда,добры быў чалавек. Маскалей біў.  
2
гарнеда/адказаць/
08.06.2023
Петро,праўда? і не прадаваўся ім? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера