Знайсці
07.06.2023 / 20:486РусŁacБел

Баранавіцкую студэнтку судзілі проста ў ВНУ. Яна нібыта абразіла Лукашэнку

Выязное судовае пасяджэнне ў дачыненні да 18-гадовай студэнткі БарДУ прайшло па ініцыятыве Баранавіцкай міжрайпракуратуры. 

Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура

«Злачынства» выявіла Баранавіцкая міжраённая пракуратура падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў, пасля чаго пракурор прыняў рашэнне аб пачатку крымінальнай справы.

Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура

Паводле пракуратуры, дзяўчына 26 верасня 2022 года ў інтэрнаце ўніверсітэта пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў абразлівы каментар на адрас Лукашэнкі.

Яна цалкам прызнала сваю віну. 

Ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

Пасля суда пракурор выступіў перад студэнтамі з «прафілактычнай» гутаркай. 

Чытайце таксама:

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ппннк/адказаць/
07.06.2023
Рабы і мярзота прамаскоўская.
08.06.2023
idyioty !
0
ВІТАЎТ/адказаць/
08.06.2023
Прапанова.
Трэба агаласіць конкурс за найлепшую абразу лукашэнка.
Прэміяй будзе Пагоня й БЧБ сьцяг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера