Знайсці
07.06.2023 / 21:237РусŁacБел

Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні Беларусі на поўдні

Украінская памежная служба ацаніла фатаграфіі беларускіх сіл спецыяльных аперацый падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай.

Баец ССА Беларусі падчас вучэнняў каля мяжы з Украінай. Фота: ДПСУ

Мінабароны Беларусі 7 чэрвеня апублікавала фатаграфіі вучэнняў байцоў Сіл спецыяльных аперацый на мяжы з Украінай, якія «гатовы да любых варыянтаў развіцця падзей».

Аднак усё ж адзін варыянт развіцця падзей беларускія ССА відавочна ўпусцілі: страляць з вінтоўкі, гледзячы ў зачынены накрыўкай прыцэл, наўрад ці эфектыўна.

Якраз гэтую заўвагу зрабіла Украінская памежная служба (ДПСУ), каментуючы чарговыя беларускія вучэнні каля сваёй мяжы.

«Беларускае Мінабароны паказала, як іх сілы спецыяльных аперацый узмацняюць паўднёвую мяжу Беларусі», — напісала ДПСУ ў сваім тэлеграм-канале, прыклаўшы адну з фатаграфій беларускага байца ССА з закрытым прыцэлам і суправадзіўшы гэта смешным смайлікам.

Нагадаем, што пакуль Украіна вядзе жорсткую абарончую вайну супраць Расіі, на ўкраінска-беларускай мяжы адбываецца супрацьстаянне крыху іншага характару, якое ўключае ў сябе рэгулярныя вучэнні, паказ прапагандысцкіх відэа і білбордаў, а таксама спаборніцтвы, чый боршч лепшы.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»

На вайсковых зборах у Мінскім раёне трэніраваць будуць інструктары-«вагнераўцы»

Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Litwin /адказаць/
08.06.2023
а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , любіце далей ворагаў маскоўцаў.
1
Нейкі сюр/адказаць/
08.06.2023
Гэтым фатаздымкам беларусы дасылаюць сігнал украінцам, што ваяваць яны не збіраюцца. Але ўкраінцы гэтага зразумець не могуць. Таму беларусы ўдакладняюць, што яны гатовыя да любых сітуацый, і не будуць ваяваць, нават калі ўкраінцы не здольны зразумець сігналы, якія дасылаюць ім беларусы.
0
Витя/адказаць/
10.06.2023
Эннот,Шо ты лепишь диваный алкоспец
под пивко все перепутал как обычно, там финский сервелат и найтводкас на запивон 
хватит тебе слюни тут распускать  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера