Знайсці
07.06.2023 / 14:256РусŁacБел

«КДБ — карны орган з ланцугом злачынстваў». Рада БНР пракаментавала ўнясенне ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў

«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла да ведама інфармацыю аб сваім уключэнні ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» з боку КДБ Рэспублікі Беларусь — карнага органа, за якім яшчэ з часоў Леніна цягнецца ланцуг злачынстваў і тэрору супраць беларускага народа», — гаворыцца ў заяве Рады.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская

Гэтае рашэнне, прынятае незаконнай злачыннай арганізацыяй, якою ёсць КДБ РБ, ніякім чынам не паўплывае на далейшую дзейнасць Рады БНР, якая будзе працягваць прадстаўляць суверэнныя правы беларускага народа‚ выяўленыя ў праватворчым Акце 25 Сакавіка 1918 г. і зафіксаваныя Трэцяй Устаўной Граматай БНР, як паведамляе Рада.

«Рада БНР заяўляе, што аўтарытарны палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў Беларусі ў выніку дзяржаўнага перавароту 1995-1996 гг. і ўзурпацыі ўлады з боку групы асобаў на чале з былым прэзідэнтам А. Лукашэнкам, нелегітымны і не мае права прамаўляць ад імя народа Беларусі», — падкрэслівае Рада БНР.

***

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найстарэйшая беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя ў эміграцыі. Яе заснавалі ў лютым 1918 года ў Мінску. З 1920 года знаходзіцца ў эміграцыі.

У Раду цяпер уваходзяць 80 сяброў, якія прадстаўляюць беларускія арганізацыі з 15 краін: Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Кожныя два гады Рада БНР праводзіць сесіі, паміж якімі пастаянным дзейным органам застаецца Прэзідыум Рады. З 1997 года старшынёй Рады БНР застаецца Івонка Сурвіла.

Чытайце таксама:

У Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Раду БНР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
КГБ РБ - содержанка ФСБ РФ/адказаць/
07.06.2023
КГБ Беларуси представляет интересы оккупационной власти России, установленой с помощью незаконного захвата власти лукашенком в 2020 году, при помощи того же КГБ и в интересах России. Не зря награды российские получают на регулярной основе
0
Янка/адказаць/
07.06.2023
КДБ з'яўляецца нашчадкам ВЧК, якая была створана бальшавікамі ў якасці палітычнай паліцыі ў снежні 1917. Гэта адбылося праз паўтары месяца пасля гвалтоўнага захопу ўладу бальшавікамі напрыканцы кастрычніка 2017. Але ва ўмовах, калі толькі былі праведзеныя беспрэцэдэнтныя па ўзроўню дэмакратыі ў расейскай гісторыі выбары ва Ўсерасейскі Устаноўчы Сход, на якіх кааліцыя з бальшавікоў, левых эсераў і анархістаў атрымала только траціну мандатаў, уплыў бальшавікоў быў яшчэ надта слабы. Таму і дзейнасць ВЧК спачатку выглядала адносна вегетарыянскі. Але пасля гвалтоўнага разгону Схода ў студзені 2018 бальшавікі пачалі актыўна ўзурпаваць уладу, а праз наступ нямецкіх войскаў у лютым 2018 быў прыняты рэпрэсіўны дэкрэт бальшавіцкага ураду "Социалистическое отечество в опасности!", які праз вельмі недакладныя фармулёўкі фактычна дадаў ВЧК неабмежаваныя паўнамоцтвы на здейсненне праізвольных растрэлаў у датычэнні ўсіх нязгодных з бальшавікамі. Гэта справакала раскол між бальшавікамі і левымі эсерамі, якія фактычна пачалі барацьбу супраць сваіх былых хаўруснікаў - бальшавікоў. Вось тады ружжо таго дэкрэта і стрэльнула, распачаўшы г.з. чырвоны тэрор. С таго часу і пачаўся крывавы лёс органаў дзяржбезпекі, якія сталі галоўным інструментам рэпрэсій таталітарнай бальшавіцкай улады.
P.S.: рэпетыцыяй разгону Ўсерасейскага Устаноўчага Сходу можна лічыць разгон прарасейскімі каллабарантамі пры падтрымцы войскаў РСФСР ў снежні 1917г.
07.06.2023
Nesta zapozna spahvacilisja ! Pamjataiu jak nehta z BNR  byu u Mensku u sjaredzine 90 gadou...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера