Знайсці
07.06.2023 / 14:14РусŁacБел

Ультрас «Напалі» стрымалі абяцанне: у гонар адстаўкі трэнера вярнулі руль ад скрадзенага ў яго аўтамабіля

Гісторыя, якая працягвалася аж 2 гады.

Фота з сацыяльных сетак

«Напалі» пад кіраўніцтвам Спалеці ў гэтым сезоне выйграў свой першы тытул у Серыі А за 33 гады. Гэта першы раз, калі клуб стаў чэмпіёнам Італіі без легендарнага Дыега Марадоны ў складзе.

Нягледзячы на заваёву тытула, Лучана вырашыў узяць творчы адпачынак і пакінуў пасаду галоўнага трэнера неапалітанцаў.

Акурат гэтага рашэння Спалеці патрабавалі ультрас у кастрычніку 2021 года, яны былі настолькі незадаволеныя працай трэнера, што скралі яго аўтамабіль Fiat Panda, запатрабаваўшы адстаўкі: «Спалеці, мы вернем тваю Panda, калі ты пойдзеш!»

І вось цяпер, калі адстаўка адбылася, яны выканалі частку абяцання, вярнуўшы Лучана руль і некалькі кампакт-дыскаў яго любімага Піна Даніэле, піша Sports.ru.

Чытайце таксама:

Футбольны клуб «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі ўпершыню за 33 гады

Найлепшым гульцом італьянскай Серыі А прызналі 22-гадовага грузінскага футбаліста

«Кальяры» выбіў «Парму» 45-гадовага Буфона з плэй-оф Серыі B

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера