Знайсці
06.06.2023 / 14:52РусŁacБел

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Першы спадарожнікавы здымак разбуранай акупантамі Кахоўскай ГЭС апублікавала выданне «Cхемы».

На свежых спадарожнікавых фота Planet Labs за 6 чэрвеня 2023 года бачныя наступствы падрыву Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.

У параўнанні са здымкам за 4 чэрвеня відаць, што амаль усё збудаванне гідраэлектрастанцыі было разбуранае».

Кахоўскую ГЭС пабудавалі ў 1950-х, гэта адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый свету. На беразе Кахоўскага вадасховішча размяшчаецца Запарожская АЭС, яна ахалоджвалася яго вадой.

Узровень вады ў Дняпры ніжэй ГЭС яе можа падняцца на 12 метраў, пра гэта паведамляюць у адміністрацыі Херсонскай вобласці. Гэта вышыня пяціпавярховага дома.

Смяротная небяспека пагражае ўкраінскім байцам, якія за апошнія месяцы ўзялі пад кантроль балоцістыя астравы на левым беразе Дняпра.

Разліў Дняпра ніжэй за ГЭС робіць немагчымым яго фарсіраванне. У той жа час разбурэнне плаціны спыніць паступленне вады ў Паўночна-Крымскі канал, што азначае праблемы ў водазабеспячэнні Крыма нават пасля яго вызвалення.

Цалкам наступствы падрыву ГЭС цяжка пралічыць. У прыватнасці, застаецца без ахалоджвання Запарожская АЭС, гэта стварае пагрозу яе аварыйнага спынення.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930