Знайсці
09.06.2023 / 20:27РусŁacБел

Дактары пераасэнсоўваюць агрэсіўныя метады лячэння раку

Даследаванні паказваюць, што пацыенты з ракам шыйкі маткі і прамой кішкі станоўча рэагуюць і на менш агрэсіўнае лячэнне.

Сёння дактары-анколагі распрацоўваюць планы лячэння, скіраваныя на зніжэнне пабочных эфектаў для пацыентаў, а таксама — на зніжэнне выдаткаў.

Новыя метады скіроўваюць лячэнне раку ад грубага ўніверсальнага падыходу ў бок індывідуальных. Лекары намагаюцца вызначыць, каму патрабуецца найбольш актыўная дапамога, а каму можна абысціся меншай колькасцю лячэння і, адпаведна, меншымі пабочнымі эфектамі.

Пра што сведчаць даследаванні

Паводле даследавання, прэзентаванага на канферэнцыі Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі ў Чыкага ў мінулыя выхадныя, стан некаторых пацыентаў з ракам шыйкі маткі і падстраўнікавай залозы можа паляпшацца пры менш інвазіўнай хірургіі, як паведамляе Wall Street Journal.

На ранняй стадыі раку падстраўнікавай залозы ў пацыентаў, якія перанеслі лапараскапічную або рабатызаваную хірургію, былі такія ж вынікі, як і ў пацыентаў, якія перанеслі больш інвазіўную адкрытую аперацыю.

Аўтары яшчэ адной работы выявілі, што больш простая гістэрэктамія, пры якой выдаляецца толькі матка і шыйка маткі, можа быць бяспечнай для некаторых пацыентак з ракам шыйкі маткі з нізкай рызыкай — замест больш складанай і дарагой радыкальнай гістэрэктаміі.

Жанчыны, якія перанеслі больш простую аперацыю, мелі менш праблем з мачавым пузыром і паведамлялі, што лепш успрымаюць сваё цела, адчуваюць менш болю і маюць большую сэксуальную актыўнасць.

Усё залежыць ад канкрэтнага пацыента

Іншыя даследаванні, абмеркаваныя на канферэнцыі, паказалі, што некаторыя пацыенты з ракам прамой кішкі або лімфомай Ходжкіна могуць бяспечна атрымліваць менш апраменьвання.

Так, напрыклад, у адным з даследаванняў бралі ўдзел каля 1200 пацыентаў з ракам прамой кішкі, які распаўсюдзіўся на блізкія тканкі або лімфатычныя вузлы. Каля паловы з гэтых людзей прайшлі стандартную хіміятэрапію і апраменьванне перад аперацыяй. Астатнія атрымалі больш агрэсіўную хіміятэрапію, але без апраменьвання, калі толькі іх пухліны не зменшыліся хаця б на 20%. Даследчыкі заявілі, што праз пяць гадоў вынікі пратаколаў былі падобнымі. Гэта сведчыць пра тое, што многія пацыенты з ракам прамой кішкі могуць бяспечна прапускаць апраменьванне, якое павялічвае рызыку пераломаў таза, дысфункцыі кішэчніка, сэксуальнай дысфункцыі і бясплоддзя.

Пацыенты, якія пазбеглі апрамянення, але прайшлі больш агрэсіўную хіміятэрапію, мелі больш кароткатэрміновых пабочных эфектаў, такіх як страта апетыту, стомленасць і разлады нервовай сістэмы.

Даследчыкі адзначылі, што некаторыя пацыенты ўсё ж могуць аддаваць перавагу таму, каб прайсці курс апраменьвання.

Па словах доктара і старшага аўтара даследавання Харві Мамона, «гэта складанае рашэнне з нюансамі, але яно дазваляе адаптаваць выбар лячэння да пераваг пацыентаў».

Змены ў прыёме лекаў

Сёлета Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША выпусціла праект дапаможніка для распрацоўшчыкаў супрацьракавых прэпаратаў пра тое, як вызначыць найлепшую дозу для новых метадаў лячэння. Яны павінны выбудаваць баланс паміж эфектыўнасцю і бяспекай. Дагэтуль дозы традыцыйна вызначалі на максімальна дапушчальным узроўні, бо лекі былі менш дакладнымі і пацыенты мелі патрэбу ў тым, каб атрымаць іх хутка.

Пры гэтым фармацэўтычныя кампаніі, вядома, не зацікаўленыя ў правядзенні выпрабаванняў, каб высветліць, ці будзе працаваць меншая колькасць ухваленага імі прэпарату. Таму многія выпрабаванні менш інтэнсіўнага лячэння ў ЗША фінансуюцца Нацыянальным інстытутам раку.

Але ж, як адзначаюць лекары, кампаніі мусяць быць зацікаўленыя ў зніжэнні доз, бо менш агрэсіўнае лячэнне паляпшае якасць жыцця пацыентаў і, магчыма, нават падаўжае іх жыццё і, такім чынам, павялічвае працягласць іх лячэння. 

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы: Новы метад выяўлення раку па аналізе крыві дае добрыя вынікі. 2 з 3 дыягназаў слушныя

У Беларусі адкрылася першая інтэрнэт-аптэка

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера