Знайсці
06.06.2023 / 13:116РусŁacБел

Міністэрства юстыцыі адмовіла першай партыі ў перарэгістрацыі

Падставай зрабілася адсутнасць спісу сяброў партыі. Пра гэта піша «Еўрарадыё».

Мінюст нагадаў, што сёлета правілы рэгістрацыі змяніліся. І цяпер акрамя стандартнай заявы і пакета дакументаў трэба падаваць не толькі інфармацыю пра колькасць сяброў партыі, але і спіс усіх сяброў.

У гэтым спісе павінны быць «пазначаныя прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы (вучобы), нумар кантактнага тэлефона кожнага сябра партыі».

«Зялёныя» кажуць, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне. Яны прынцыпова не падавалі спіс сяброў: спаслаліся на закон «Аб абароне персанальных звестак».

Таксама не падала спісы сяброў і беларуская партыя «Справядлівы свет».

Чытайце таксама:

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю без спісу сяброў

«Гаворкі пра сыход у падполле няма». Лідары палітычных партый агучылі свае планы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
Geta ne pravilna !
06.06.2023
Так званаму "міністэрству юстыцыі". Я сябра партыі Вольная Беларусь. Мне не патрэбна лукашэнаўская рэгістрацыя. Беларусь будзе вольнай, а з вамі будзем разбірацца як з гітлераўскімі міністрамі, судзямі ды карнікамі.
0
даведка/адказаць/
06.06.2023
Смежные органы сами представлены в руководстве министерства юстиции: от милиции и военных до Совбеза.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера