Знайсці
06.06.2023 / 11:542РусŁacБел

«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме

Маці Арцёма Лябедзькі расказала «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына.

Анатоль Лябедзька з’ехаў за мяжу некалькі гадоў таму, але блізкія засталіся ў Беларусі. Па словах былога старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яго сын Арцём да апошняга часу працаваў у прыватнай фірме і не меў ніякага дачынення да палітыкі.

З Беларусі ён з’язджаць не збіраўся і пры гэтым казаў так: «Хачу жыць на сваёй роднай зямлі».

Пра затрыманне 37-гадовага Арцёма Лябедзькі стала вядома напрыканцы сакавіка гэтага года. Яго змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на 15 сутак. Затым дадалі яшчэ 15 сутак — за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і супраціў.

На волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Арцём Лябедзька так і не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Існуе меркаванне, што на яго завялі крымінальную справу, але пакуль дакладна невядома, які артыкул яму інкрымінуюць.

«Лісты ад Арцёма прыходзяць, але там нічога такога, што датычыцца самой справы, — кажа Святлана Лябедзька, маці затрыманага. — У лістах мы абмяркоўваем нейкія асабістыя моманты».

Па словах Святланы, асабліва складана ў гэты час даводзіцца сям’і Арцёма: на волі ў яго засталіся жонка і дачка Паліна, якой чатыры з паловай года.

«Неймаверна складана, — адзначае Святлана. — Хаця па меры сіл і магчымасцяў я і бацькі жонкі Арцёма, безумоўна, дапамагаем і падтрымліваем».

Чытайце таксама:

«Калі мы аказаліся ў акопах па розныя бакі, то ўсё адно мусяць быць правілы». Лябедзька пра тое, чаму ўлады шантажуюць яго затрыманнем сына

«Найвышэйшы пілатаж бесчалавечнасці і мярзотнасці». Супраць сына палітыка Анатоля Лябедзькі распачалі крымінальную справу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
9
1
Странности ума/адказаць/
06.06.2023
Если очень хотелось сидеть в "родной" тюрьме, СИДИ.
А мог бы приносить пользу своей стране и земле, на свободе.
0
Алек. Ру/адказаць/
06.06.2023
Лукашэнку ,як істоту без роду, без племён, І яго табар злуюць шчаслівыя сем'і, шчаслівыя людзі у́вогуле, адсюль у яго імкненне змыць іх з поля бачання. І на максімальны тэрмін
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930