Знайсці
06.06.2023 / 10:523РусŁacБел

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Кахоўская ГЭС — шостая (ніжняя і апошняя) ступень каскаду дняпроўскіх гідраэлектрастанцый. Яна размешчаная за пяць кіламетраў ад горада Новая Кахоўка.

Фота: t.me/Tsaplienko

Сумарная вызначаная магутнасць ГЭС — 334,8 МВт. Даўжыня плаціны — 447 м, максімальная прапускная здольнасць — 21,4 тысячы кубаметраў. Уніз па плыні Дняпра знаходзяцца вёскі Мікалаеўка, Ольгаўка, Цягінка, Панятоўка, Іванаўка, Дняпраны, Корсунка, Крынкі, Казачыя Лагеры, горад Херсон і іншыя населеныя пункты, піша РБК.

Рашэнне аб узвядзенні Кахоўскай ГЭС прынялі ў 1950 годзе. Аб'ект аднесены да вялікіх будоўляў камунізму, быў на паштовай марцы СССР. Для будаўніцтва і абслугоўвання электрастанцыі на месцы вёскі Ключавое быў створаны горад Новая Кахоўка. На будоўлі Кахоўскага гідравузла працавала каля 12 тысяч чалавек, больш за 30 экскаватараў, 75 гусенічных і партальных кранаў, 100 бульдозераў, 14 паравозаў.

Дзе адбываецца затапленне

Узровень вады ніжэй па цячэнні Дняпра праз разбурэнне падняўся на 5 метраў, як паведаміў мэр акупацыйнай адміністрацыі Новай Кахоўкі Уладзімір Лявонцьеў.

У зоне патэнцыйнага затаплення жывуць 22 тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ўлады Херсонскай вобласці. У горадзе эвакуююць жыхароў прыкладна 300 дамоў, размешчаных на беразе Дняпра.

Карта ваколіц Херсона

Пад пагрозай падтаплення знаходзяцца 14 населеных пунктаў — Дняпраны, Корсунка, Крынкі, Казачыя Лагеры, Песчаноўка, Алешкі, Саланцы, Кардашынка, Коханы, Малая Кардашынка, Голая Прыстань, Белагрудавае, Старая Збур'еўка, Забарына.

Украінскія ўлады абвясцілі пра падрыхтоўку да эвакуацыі насельніцтва з раёнаў на правабярэжнай частцы Дняпра. У МУС Украіны назвалі патэнцыйныя зоны затаплення: Мікалаеўка, Ольгаўка, Львова, Цягінка, Панятоўка, Іванаўка, Токараўка, Прыдняпроўскае і часткова горад Херсон — востраў Карабел.

Чым яшчэ небяспечнае абрушэнне ГЭС

Пры збудаванні ГЭС было створанае Кахоўскае вадасховішча. З вадасховішча пачынаюцца Кахоўскі канал, Паўночна-Крымскі канал і канал Дняпро — Крывы Рог. Вадасховішча забяспечвала пітной і арашальнай вадой паўднёвыя раёны Украіны. Да 2014 года адтуль паступала таксама вада ў Крым, яна забяспечвала 85% патрэбаў жыхароў у прэснай вадзе. Калі паўвостраў быў захоплены Расіяй, украінскія ўлады ў 2017 годзе перагарадзілі рэчышча канала дамбай. Расійскія вайскоўцы разблакавалі Паўночна-Крымскі канал падчас вайсковай аперацыі, з сакавіка 2022 года вада з Дняпра пачала паступаць у Крым.

«Калі плаціна будзе разбураная, узровень у вадасховішчы ўпадзе, усе гэтыя каналы абмялеюць, што стане таксама вялікай праблемай. У тым ліку для Крыма, які толькі-толькі атрымаў Дняпроўскую ваду», — казаў раней эксперт РАН Сяргей Станічны.

Вышэй па плыні Дняпра знаходзіцца Запарожская АЭС. Непасрэднай пагрозы ядзернай бяспекі праз разбурэнне Кахоўскай ГЭС няма, пра гэта заявілі ў МАГАТЭ. У твітары агенцтва гаворыцца, што яго эксперты на Запарожскай АЭС у курсе паведамленняў аб пашкоджанні плаціны і сочаць за сітуацыяй.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Херсон затапляе: у мэтах бяспекі абясточылі мікрараён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Расціслаў/адказаць/
06.06.2023
 Не "мэр Новай Кахоўкі", а галава акупацыйнай адміністрацыі Новай Кахоўкіhttps://nashaniva.com/318428

2
Вася/адказаць/
06.06.2023
[Рэд. выдалена]
06.06.2023
Расейскія фашыzты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031