Знайсці
06.06.2023 / 10:001РусŁacБел

«Здараюцца прыступы, губляе прытомнасць». У асуджанай журналісткі Ксеніі Луцкінай няважныя справы

Бацька асуджанай журналісткі расказаў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад дачкі.

Ксенія Луцкіна. Фота з сацыяльных сетак

Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд прысудзіў яе да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер Ксенія знаходзіцца ў Гомельскай калоніі №4. У пачатку года яна захварэла на двухбаковую пнеўманію і змагалася з хваробай амаль увесь люты. Таксама ў Ксеніі дыягнаставалі анкалогію, яна стаіць у чарзе на МРТ.

— Не было пакуль ніякага абследавання, — кажа бацька журналісткі Алег Луцкін. — Хоць дачка па-ранейшаму пачуваецца вельмі дрэнна.

Пару дзён таму яна мне тэлефанавала, і я адмыслова ўдакладніў, ці вазілі яе на МРТ або не. На жаль, не вазілі. Стаіць у чарзе на абследаванне — вось і ўсё, што вядома. Але ўсе неабходныя лекі перадаём, Ксеніі дазволілі медыцынскую перадачу.

— Наколькі вядома, па стане здароўя Ксенію вызвалілі ад працы ў прамзоне…

— Кажа, што вяжа ў калоніі мачалкі. Натуральна, калі здароўе дазваляе. Перыядычна ў яе здараюцца прыступы, тады губляе прытомнасць. Але свой план усё роўна выконвае.

— Па тэлефоне рэгулярна размаўляеце?

— І па тэлефоне, і па відэасувязі з сынам размаўляе. У красавіку таксама было доўгае спатканне. Цяпер чакаем новай сустрэчы…

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Фашызм 20 века збудаваны на падмурках сталінізму/адказаць/сачыць
06.06.2023
Ну вось ня ўжо гэтая хворая жанчына ўяўляе небяспеку ня ўжо нельга яе вызваліць каб хоць рэшту жыцця яна пражыла на волі?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031