Знайсці
06.06.2023 / 07:27РусŁacБел

Аднаму з найбагацейшых людзей Фінляндыі выпісалі рэкордны штраф за перавышэнне хуткасці — 121 тысячу еўра

У Фінляндыі памер штрафу за перавышэнне хуткасці залежыць ад прыбыткаў парушальніка дарожнага руху.

Фота: slovoidilo.ua

76-гадовы фінскі бізнэсовец Андэрс Віклеф атрымаў 121 тысячу еўра штрафу пасля таго, як чарговы раз перавысіў хуткасць на аўто. Пра гэта Віклеф расказаў у інтэрв'ю выданню Nya Åland, піша «Украінская праўда».

Віклеф ехаў з хуткасцю 82 кіламетры за гадзіну ў раёне, дзе абмежаванне складае 50 кіламетраў за гадзіну. У суботу паліцыя яго спыніла і выпісала штраф, а таксама пазбавіла правоў кіроўцы на 10 дзён.

«Я якраз пачаў запавольвацца, але, падазраю, недастаткова хутка, так і атрымалася. Я сапраўды шкадую, што адбылося», — заявіў бізнэсовец.

Ён у той жа час выказаў надзею, што яго штраф дапаможа прафінансаваць сістэму аховы здароўя ў Фінляндыі, якая «недаатрымае паўтара мільярда еўра».

У Фінляндыі памер штрафу за перавышэнне хуткасці залежыць ад прыбыткаў парушальніка дарожнага руху. Напрыклад, у 2002 годзе адзін з менеджараў фінскай кампаніі Nokia быў аштрафаваны на 103 тысячы еўра за перавышэнне дазволенай хуткасці на 15 км/г.

Віклефа і раней штрафавалі за занадта хуткую язду: у 2018 годзе яму выпісалі 63 680 еўра штрафу, а пяццю гадамі раней — 95 тысяч еўра.

Бізнэсовец, ураджэнец Аландскіх выспаў, лічыцца адным з самых багатых прадпрымальнікаў Фінляндыі. Ён узначальвае холдынг Ålandsbanken, у які ўваходзяць кампаніі, якія займаюцца лагістыкай, верталётнымі паслугамі, нерухомасцю, гандлем і турызмам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера