Знайсці
05.06.2023 / 19:159РусŁacБел

У Расіі — масавае атручэнне сідрам. 16 чалавек памерлі

Колькасць пацярпелых ва Ульянаўскай вобласці ад атручвання сідрам вырасла да 43, двое з іх непаўналетнія і адна цяжарная жанчына, паведамляюць «Известия». Загінула 16 чалавек, 26 у бальніцы ў цяжкім стане.

Выпадкі атручвання метанолам адбыліся адразу ў некалькіх абласцях Расіі. Найбольш трагічная сітуацыя ва Ульянаўскай вобласці. Там загінула 16 чалавек.

Паводле папярэдняй інфармацыі, людзі атруціліся сідрам маркі «Містар сідр», вырабленым у Самарскай вобласці.

Расспажыўнагляд Расіі забірае зараз сідр з крамаў.

Кампанія, якая разлівала «Містар сідр», паведамляе Mash, мела пратэрмінаваную дэкларацыю аб чысціні свайго абсталявання, а яе ўладальнік ужо атрымліваў папярэджанне за гандаль алкаголем без ліцэнзіі. 

Улады заблакавалі па ўсёй Расіі абарот прадукцыі ТАА «Андзі», якая вырабляла «Містар сідр».

СК паведаміў, што справы аб атручванні напоем перадалі ў Галоўнае следчае ўпраўленне. Індывідуальны прадпрымальнік, чыя кампанія вырабляла сідр, затрыманы. 

ТАА «Андзі» была зарэгістраваная ў канцы 2021 года, яе заснаваў Анар Гусейнаў, піша РБК. Паводле даных СМІ, затрыманы менавіта ён. У мінулым годзе чысты прыбытак кампаніі склаў 1,02 млн расійскіх рублёў. 

Па факце гібелі людзей распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 238 КК РФ (аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнулі па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб), паведамілі ў Следчым камітэце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
8
1
Русня…/адказаць/
05.06.2023
Петро, вось 2% сідару і залілі… Хутчэй за ўсё гэтым “сідарам” яны “баярку” запівалі… дзікія людзі: жруць усялякую падаль, поты жываты баляць
0
бывалы /адказаць/
05.06.2023
Петро
Метанол. 
0
часам /адказаць/
05.06.2023
Россія шчэдрая душа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930