Знайсці
05.06.2023 / 16:295РусŁacБел

Мінабароны Беларусі выдзеліла рэкордныя 3,1 млн рублёў на закуп беспілотнікаў «Суперкам». Такія ж мадэлі Расея выкарыстоўвала ва Украіне

Міністэрства абароны Беларусі вырашыла закупіць расейскія тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы. Тэндар коштам 3,1 млн рублёў БРЦ знайшоў на партале дзяржзакупак.

Крыніца: supercam.aero

Гаворка ідзе пра два комплексы «Суперкам С-350» (ці аналагі) і пра адзін комплекс «Суперкам С-150» (ці аналаг). У камплект уваходзяць сам беспілотнік, кіраваныя відэакамеры, батарэі, сродкі дыстанцыйнага кіравання, планшэт і іншыя прылады.

Беспілотнікі «Суперкам» распрацоўвае расейская кампанія «Беспілотныя сістэмы». «Суперкам С-350» — адзін з флагманскіх прадуктаў.

Комплекс выкарыстоўваюць для відэаманіторынгу. Максімальная працягласць палёту гэтага БПЛА — 4,5 гадзіны. Пры гэтым ён можа перадаваць інфармацыю на адлегласць да 100 кіламетраў.

На сайце вытворцы пазначана, што комплекс можна выкарыстоўваць для «назірання і разведкі», а таксама для абароны дзяржаўных межаў.

«Суперкам С-150» мае больш сціплыя характарыстыкі. Максімальны час палёту — 2 гадзіны, а максімальная адлегласць для перадачы інфармацыі — 25 кіламетраў.

Такія беспілотнікі Расея як мінімум двойчы — у лістападзе і ў студзені — выкарыстоўвала для разведкі на тэрыторыі Украіны.

Гэта ўжо трэці — і самы дарагі — такі тэндар ведамства з пачатку вайны. У маі мінулага года Мінабароны выдаткавала больш за 1,8 млн рублёў на куплю некалькіх дзясяткаў беспілотнікаў DJI Mavic 2 Enterprise Advanсed, а ў чэрвені мінулага года — 2 млн рублёў на комплексы «Суперкам С-350» або аналагі.

Да гэтага вайсковае ведамства закупляла беспілотныя сістэмы толькі аднойчы — у 2021 годзе, пішуць расследавальнікі.

Чытайце таксама: 

Украіна стварыла ў Расіі сетку агентаў і перадае ім дроны кантрабандаю — СМІ 

МНС дадуць амаль мільён на лодкі і дроны

Гомельская МНС выставіла на продаж пажарную рэтрамашыну Mercedes. Колькі каштуе 50-гадовая спецтэхніка?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Зигмунд Нефрейд/адказаць/
05.06.2023
SuperCum
1
Bhagawan/адказаць/
05.06.2023
Nie pieraškadžajcie vorahu sralać sabie ŭ nohu :)
05.06.2023
У Беларусі пяток фірм выстаўлялі беспілотнікі на "Мілексах". І дзе ж яны?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера