У выніку ўварвання Расіі ва Украіну загінула 485 дзяцей
У выніку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіне загінула 485 дзяцей. Агулам пацярпела больш за 1490 дзяцей, паведамляюць у Офісе генеральнага пракурора.
У Харкаве паставілі помнік загінулым ва Украіне дзецям
З 24 лютага 2022 года ва Украіне больш за 1005 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, піша «Украінская праўда».
Па даных ювенальных пракурораў, 387 дзяцей лічацца зніклымі без вестак.
Адзначаецца, што лічбы не канчатковыя, бо працягваецца работа па ўстанаўленні колькасці пацярпелых у месцах вядзення баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў наступных абласцях:
- Данецкай — 464;
- Харкаўскай — 283;
- Кіеўскай — 128;
- Херсонскай — 105;
- Запарожскай — 91;
- Мікалаеўскай — 89;
- Днепрапятроўскай — 80;
- Чарнігаўскай — 71;
- Луганскай — 67.
Таксама 19 505 дзяцей былі дэпартаваныя ў РФ, з іх 13 244 — знойдзеныя, а 371 дзіця вернута дадому.






Каментары
00
Жвір/адказаць05.06.2023
Жахлівыя лічбы, нечуванае гора. Праклёны на галовы забойцаў. Пуцін, пачвара, лепш бы ты не нараджаўся, вурдалака.
00
Жвір/адказаць05.06.2023
Помнік проста дзярэ й рве.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Колькі ў беларускіх школах працуе мужчын
 2
У Казахстане «па тэхнічных прычынах» адмянілі канцэрты Галкіна. Артыст казаў, што яго выступам тут перашкаджаюць на дзяржаўным узроўні
Працягваюцца масавыя затрыманні і звальненні ў Лідзе
 3
Напярэдадні прыезду Пуціна БПЛА атакавалі Сочы
 2
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня
 ▸1
Што харасмент, а што не харасмент? Тлумачым
 8
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера