Знайсці
05.06.2023 / 14:335РусŁacБел

Сілавікі прымусілі маці яшчэ аднаго каліноўца запісаць відэа

Відэа з маці добраахвотніка ГУБАЗіК выклаў у свой тэлеграм-канал.

Добраахвотнік, чыю маці сілавікі запісалі на відэа

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта сама папрасіла запісаць зварот. Але з улікам таго, што яны часта прымушаюць людзей казаць на камеру тое, што ім трэба, гэта выклікае вялікія сумненні.

У відэа жанчына просіць сына Яраслава вярнуцца ў Беларусь ці ў Літву, дзе ён працаваў да таго, як запісаўся ў полк Каліноўскага. А таксама звяртаецца да яго знаёмых, каб дапамаглі сыну «адумацца».

«Не рызыкуй ні сваім жыццём, ні маім здароўем», — кажа жанчына.

Сілавікі аказваюць ціск на родных добраахвотнікаў. Так, Сяргея Франчука, стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, асудзілі на 3 гады калоніі па некалькіх артыкулах. Нядаўна сілавікі прыходзілі да бацькі добраахвотніка з пазыўным «Зубр» — той заявіў ім, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць. На дзяржканалах распаўсюджвалі таксама відэа з мамай каліноўца з пазыўным «Оскар», дзе яна асуджае дзейнасць сына — той лічыць, што яе прымусілі агаварыць яго.

Чытайце таксама:

Стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Добраахвотнік-«каліновец» «Оскар»: Думаю, маму прымусілі мяне абгаварыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Тэкля/адказаць/
05.06.2023
І для каго гэты спектакль? Можна падумаць, што каліновец, сын гэтай жанчыны, як і іншыя, убачыўшы відэа, адразу перастане займацца тым, чым займаецца
0
Петро/адказаць/
05.06.2023
Думайце пра сваіх маці “сіловекі”
3
Грен/адказаць/
06.06.2023
Мать она или нет.. но женщины всегда в своем духе... Не зависимо от тола муж это или сын .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера