Знайсці
05.06.2023 / 12:571РусŁacБел

Украіна не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 летам — Рэзнікаў

Самалёты змогуць размясціць восенню ці зімой.

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што падчас чаканага контрнаступу летам Кіеў не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16, самалёты змогуць размясціць восенню ці зімой. Пра гэта Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю NHK, піша «Украінская праўда».

На пытанне пра знішчальнікі F-16 Рэзнікаў адказаў, што яны не зменяць сітуацыю гэтым летам.

Міністр заявіў, што для падрыхтоўкі ўкраінскіх лётчыкаў патрэбны час, а Украіне неабходна таксама дамовіцца са сваімі партнёрамі аб наяўнасці інжынераў і тэхнічнага персаналу, якія змогуць займацца тэхабслугоўваннем і рамонтам гэтых самалётаў.

Паводле яго слоў, Украіна будзе гатовая размясціць F-16 восенню ці зімой.

Цяпер некаторыя краіны Захаду займаюцца падрыхтоўкай або прапаноўваюць падрыхтаваць украінскіх лётчыкаў для пілатавання гэтых знішчальнікаў.

Чытайце таксама:

На пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну сыдзе ў найлепшым выпадку некалькі месяцаў

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.06.2023
Jak ni budze ! Treba vykarystouvac ! Udaczy !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера