Знайсці
05.06.2023 / 08:584РусŁacБел

Драма ў Бельгіі: каманда вяла да 89-й хвіліны, прапусціла тры галы і ўпусціла чэмпіёнства, якое чакала 88 гадоў

Чэмпіянат Бельгіі па футболе ў вышэйшай лізе разыгрываецца па вельмі ўнікальнай схеме.

«Антверпен» упершыню з 1957 года стаў чэмпіёнам Бельгіі. Фота: інстаграм каманды

Спачатку 18 камандаў гуляе ў два колы (34 туры). Потым чатыры клубы, што занялі месцы з 1-га па 4-е, праводзяць двухкругавы турнір, каб вызначыць чэмпіёна і прызёраў. Таксама першыя дзве каманды атрымліваюць пуцёўкі ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, трэцяя — у кваліфікацыю Лігі Еўропы, чацвёртая — у кваліфікацыю Лігі канферэнцый.

Праводзіцца турнір і паміж камандамі, якія занялі 5-е — 8-е месцы. Яны вызначаюць адну каманду, якая трапіць у кваліфікацыю Лігі канферэнцый. Але гэта тут не істотна.

Такім чынам, у чэмпіёнскай чацвёрцы перад апошнім турам было наступнае становішча:

«Юніён» — 46 балаў, «Антверпен» — 46, «Генк» — 45, «Бругэ» — 33.

Брусельскі «Юніён» у апошнім туры гуляў на сваім полі з «Бругэ», а «Антверпен» у гасцях з «Генкам».

«Юніён» вёў у ліку 1:0 да 89-й хвіліны, але ўмудрыўся прапусціць тры мячы за 12 хвілін (2 асноўнага часу і 10 дададзеных) і ўпусціў чэмпіёнства. Апошні раз каманда была чэмпіёнам краіны ў далёкім 1935 годзе.

У другім матчы «Антверпен» і «Генк» згулялі ўнічыю 2:2, і «Антверпен» упершыню з 1957 года стаў чэмпіёнам.

«Антверпен» — 47, «Генк» — 46, «Юніён» — 46, «Бругэ» — 36.

«Генк» абышоў «Юніён» па дадатковых паказчыках.

У выніку «Юніён» не трапіў нават у кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў і будзе змагацца ў плэй-оф Лігі Еўропы.

Чытайце таксама:

Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў пра завяршэнне кар'еры

Бензема пакідае «Рэал»

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

«Кальяры» выбіў «Парму» 45-гадовага Буфона з плэй-оф Серыі B

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
7
0
mikola ramanau/адказаць/
05.06.2023
Mick Ramanaú, / zgodzen......
0
Алег/адказаць/
05.06.2023
Драма гэта калі касой па яйцах.
1
Mick Ramanaú/адказаць/
05.06.2023
mikola ramanau, Dziakuj, tata
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930