Знайсці
05.06.2023 / 07:496РусŁacБел

На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску задумалі зрабіць конку

Стала вядома, што плануюць зрабіць з трамвайнымі рэйкамі на вуліцы Кастрычніцкай у сталіцы.

Да 2015-га года па вуліцы Кастрычніцкай курсіраваў трамвайны маршрут № 2. У канцы свайго існавання ён рабіў лічаныя рэйсы ў дзень, прычым толькі ў гадзіну пік. Маршрут быў вельмі кароткі — да плошчы Мяснікова.

«Двойку» адмянілі пасля таго, як была закрыта для руху лінія наземнага рэйкавага транспарту на чыгуначны вакзал. Падчас рамонту трамвайных шляхоў паварот на вул. Кастрычніцкую быў разабраны.

— Старыя трамвайныя шляхі пакінутыя, бо мы хочам у перспектыве абсталяваць у гэтым месцы конку, — паведаміў «Мінск-Навінам» кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік. — Мяркую, пакатацца ў вагоне на коннай цязе спадабаецца як мінчанам, так і гасцям сталіцы. Гэта дадасць каларыту ў стыль Кастрычніцкай вуліцы.

***

Мінская конка дзейнічала з 1892 па 1928 гады (з перапынкам з 1918 па 1921 год у сувязі з войнамі). Да студзеня 1913 года ў абслугоўванні мінскай конкі было 99 коней. У спецыяльнай стайні на вуліцы Базарнай былі конюхі і ветэрынары. У 1921 годзе меліся два вагонныя паркі, адзін з якіх знаходзіўся на вуліцы Базарнай, 170 коней і дзве гаспадаркі для абслугоўвання наяўнай маёмасці — у Людамонце і Міхалове. Мінская конка спыніла існаванне ў 1928 годзе ў сувязі з пускам электрычнага трамвая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
дуся/адказаць/
05.06.2023
А ищо пастауте драуляныя прыбиральни з лапухами на цвику .... выцираць. 
0
Казік/адказаць/
05.06.2023
Недавер выклікае, што гэта прапануе чынавенства. А так сама ідэя клёвая
05.06.2023
...у деталях гэта сумка падхвостная- выбіраецца на прыпынках)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930