Знайсці
05.06.2023 / 07:10РусŁacБел

Зяленскі: Расіі ўдаецца абыходзіць міжнародныя санкцыі, мы бачым кожны кірунак

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў нядзелю правёў спецыяльную нараду па санкцыях супраць Расіі, дзе размова ішла пра спосабы дзяржавы-агрэсара абысці іх.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Сёння правёў спецыяльную нараду па санкцыях. ГУР, Служба знешняй разведкі, урад, Офіс. Вельмі падрабязна прааналізавалі, як Расія абыходзіць санкцыі і хто ёй дапамагае. Розныя краіны, розныя кампаніі, без якіх Расія не змагла б вырабляць сродкі тэрору, у прыватнасці ракеты», — сказаў Зяленскі, піша «Украінская праўда».

Па словах прэзідэнта Украіны, Расіі атрымліваецца выкарыстоўваць тэхналогіі праз сетку пастаўшчыкоў, абыходзіць міжнародныя санкцыйныя рэжымы.

«Мы бачым кожны кірунак абыходу наяўных санкцый, кожную краіну, чыя тэрыторыя або юрысдыкцыя, чые грамадзяне выкарыстоўваюцца Расіяй для працягу тэрору. І мы павінны закрыць усе такія кірункі — разам з партнёрамі, — каб не было ў расійскіх ракетах, у расійскай зброі прадукцыі вольнага свету. Неабходныя крокі будуць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера