Знайсці
05.06.2023 / 00:05РусŁacБел

На 25-м кіламетры МКАД у ноч на 5 чэрвеня адкрыюць рух па знешнім кальцы. Пакуль часткова

Схему руху транспарту на 25-м кіламетры МКАД зменяць у ноч на 5 чэрвеня, паведамў дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панеў.

Машыны змогуць рухацца па рэканструяваным пуцеправодзе на знешнім баку кальцавой, аднак для руху на гэтым участку пакуль будуць закрытыя крайнія левыя палосы ў абодвух напрамках. Гэта звязана з заменай канструкцыі дарожнага палатна на пад'ездах да абноўленага маставога збудавання, работы плануюць завяршыць да сярэдзіны чэрвеня. 

Пуцеправод на знешнім баку МКАД над праспектам Дзяржынскага з 13 сакавіка быў закрыты ў сувязі з рэканструкцыяй, якая стартавала 6 лютага. 

Рабочыя замянілі старыя бэлькі, усталявалі дадатковыя апоры і замацавалі на іх новыя. Дзякуючы гэтаму праезная частка пашырылася. Цяпер яна ўключае ў сябе тры паласы руху і паласу разгону шырынёй 3,75 м. 

У часе рэканструкцыі пуцеправода будаўнікі таксама абнавілі сістэму вонкавага асвятлення і ўстанавілі сродкі кантролю стану маставога збудавання. 

Работы праводзіліся ў кругласутачным рэжыме. Пуцеправод на знешнім баку МКАД быў закрыты для руху менш чым тры месяцы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера