Знайсці
04.06.2023 / 17:0711РусŁacБел

Назіральная камісія не знайшла ніякіх парушэнняў у калоніі, дзе ўтрымлівалі Віктара Бабарыку

Чатыры члены віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведалі 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію №1, у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў, паведамляе «Віцебская вясна».

Грамадская камісія ў часе праверкі калоніі. Фота: vitebskjust.gov.by

Пасля завяршэння праверкі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку, што ў калоніі створаныя ўсе ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення. Ён таксама заявіў, што падчас кантролю камісія не выявіла парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных. Ніводнай крытычнай заўвагі ім агучана не было.

Падчас наведвання калоніі члены камісіі глядзелі ўмовы побыту зняволеных, ацэньвалі харчаванне, арганізацыю працы, вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння, захаванне правоў асуджаных на веравызнанне. 

У справаздачы гаворыцца, што ў жылых блоках абсталяваныя пакоі, у якіх пражывае ад 4 да 12 асуджаных. Сцвярджаецца, што гэтыя памяшканні адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам.

Тое самае датычыць харчаблока, дзе ёсць хлебны, варачны, мыйны цэхі. Паводле сяброў камісіі, памяшканні і абсталяванне знаходзяцца ў чысціні, а санапрацоўка праводзіцца штодзень.

Добра адгукаюцца сябры камісіі і наконт медсанчасці са стаматалагічным, фізіятэрапеўтычным, рэнтгенаўскім кабінетамі, а таксама ізалятарам на 30 койка-месцаў. Паведамляецца, што паслугі вузкіх медыцынскіх спецыялістаў асуджаныя атрымліваюць у Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

У часе наведвання наваполацкай калоніі назіральнікаў суправаджаў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці Кацюруба.

Тым часам гэта рэзка разыходзіцца са сведчаннямі палітвязняў, якія прайшлі праз наваполацкую калонію. Блогер Аляксандр Кабанаў, які выйшаў на волю ў снежні 2022 года, распавядаў, як праз невыносныя ўмовы ўтрымання і ціск з боку адміністрацыі быў вымушаны рэзаць сабе рукі. Ён таксама адзначаў бесчалавечнае стаўленне да вязняў з боку медыцынскіх работнікаў калоніі.

У сакавіку там сябе парэзаў блогер Ігар Лосік. Яму прыгразілі, што змесцяць у ШІЗА, за адмову «займацца прыборкай памяшкання». Лосік у адказ дэманстратыўна ў прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Менавіта ў наваполацкай калоніі ўтрымлівалі Віктара Бабарыку да моманту яго раптоўнай шпіталізацыі. Паведамлялася, што 27 красавіка ён знаходзіўся ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. З таго моманту інфармацыі пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя няма.

У маі ў Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку.

Чытайце таксама:

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку

Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі

Стрыечны брат Латушкі і былы кадэбэшнік, які зліў размовы Эйсмант. Хто сядзіць у адной калоніі з Бабарыкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цыркач/адказаць/
04.06.2023
Пасля завяршэння праверкі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку, што ў калоніі створаныя ўсе ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення

А іншыя прозвішчы т.зв. "камісіянтаў" ёсць?
Ну, проста хацелася б гэтых "людзей" унесці у аналы гісторыі. На будучыню. Люстрацыйную, вядома ж...
0
Paliašuk/адказаць/
04.06.2023
Знаёмы сюжэт - Гімлер інспектуе Трасцянец. Таксама не знайшоў парушэнняў. Каты і іхнія халуі аднолькавыя ва ўсе часы.
0
Bhagawan/адказаць/
05.06.2023
дочка Максима Дизайнера, na sutki mała. Varta tydzień pamarynavać.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера