Знайсці
04.06.2023 / 16:208РусŁacБел

Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медустаноў «пад ключ»

Пра гэтую дамоўленасць паведамляе Мінаховы здароўя. Адпаведнае пагадненне аб супрацы падпісалі прадстаўнікі міністэрства з кампаніяй «Сінафарм» (China Sinopharm International Corporation) падчас візіту ў Кітай.

Падчас падпісання пагаднення аб супрацы. Фота: Мінаховы здароўя

Апроч будаўніцтва медустаноў, таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.

У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў. Універсітэту перадалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве з БДМУ.

Паведамляецца, што таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва з універсітэтам у галіне гематалогіі, у тым ліку CAR-T-тэрапіі. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў у галіне малекулярнай біялогіі — CAR-T-тэрапіі і новых тэхналогій пры алагеннай і аўталагічнай трансплантацыі касцявога мозгу.

Чытайце таксама:

Навукоўцы: Новы метад выяўлення раку па аналізе крыві дае добрыя вынікі. 2 з 3 дыягназаў слушны

У Канадзе знайшлі новы метад барацьбы з курцамі 

У Беларусі адкрылася першая інтэрнэт-аптэка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.06.2023
Доктор , гэта само сабой
што ў іх там натуральнага засталося? (а сама зварыла толькі што горстку рысу))
проста дзесьці паўгады таму казалі пра супрацоўніцтва ў галіне кітайскай народнай медыцыны. я яшчэ горка іранізавала з той нагоды тады, улічваючы агульны стан нашай медыцыны, які год ад году канечне ж толькі "лепшае"
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
04.06.2023
Беларусь -- "бананавая краіна"! Што не вазьміся рабіць самому -- усё нявыгадна!
Неяк, гадоў 15 таму, на глыбоцкім рынку, падыйшоў да цыстэрны з надпісам "Рыба". Мароз градусаў 20-25. Стаіць цётка-прадавачка з пастаўскага рыбгаса "Навінка", трасецца ад холаду... -- Ну, дык, адчынілі б у Глыбокім фірмовую краму! І не трэба было б мёрзнуць на сцюжы! Ды і свой рыбакансервавы цэх вам трэба мець!-- кажу.
-- Дык -- нявыгадна! -- кажа прадавачка. -- Як абкладуць падаткамі, праверкамі, штрафамі!!!  Нявыгадна!
Нявыгадна беларусам мець сваю дзяржаву! Ну, нявыгадна!!! Ну, нявыгадна, маць вашу за нагу! "Старэйшы брат" нас пракорміць -- ну ня выгадна нам самім нешта гадаваць! А кітайскія браты нам, бледналіцым, і медустановы  сваім коштам і сваёй рабсілай пабудуюць. І спецыялістаў нам дадуць! Нам жа самім -- нявыгадна!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.06.2023
Доктор , с этим само собой. а что - там осталось еще что-то натуральное (блин, а сама ж только что сварила горсточку риса сыну на обед..(
просто они ж где-то полгода назад говорили про сотрудничество именно в сфере китайской народной медицины
я еще тогда горько иронизировала по этому поводу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930