Знайсці
04.06.2023 / 15:463РусŁacБел

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

Зрабіў гэта ён у свой дзень народзінаў. Сёння футбалісту споўнілася 35 гадоў.

Станіслаў Драгун. Фота: яго старонка ў інстаграме

«Дзень нараджэння — сумнае свята, але сёння яно сумнае ўдвая! Сёння — Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляванне», — напісаў Станіслаў Драгун у інстаграме.

Яму ў каментарах адказалі: «Твой адыход — вялікая страта і для БАТЭ, і для ўсяго беларускага футбола. Дзякуй табе за яркую гульню і за тое, што не прамаўчаў, калі нельга было маўчаць. Гэтыя пасажыры ля руля пасядзяць і пойдуць, а твае ўчынкі запомняцца надоўга, як і цудоўны гол на 53-й хвіліне».

Станіслаў Драгун пачынаў кар'еру ў мінскім «Лакаматыве», гуляў у «Гомелі», мінскім «Дынама», расійскіх «Крылах Саветаў» і «Арэнбургу», з 2017 года гуляў за БАТЭ. 

У верасні 2020 года ён разам з іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны спіс» Мінспорту. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
6
2
Куке/адказаць/
04.06.2023
Не прадаўся як Мессі. 
04.06.2023
Paehau by u NARMALNU  KRAINU !
0
Мост/адказаць/
04.06.2023
Так, Драгун годны гулец і Чалавек - падтрымаў народ у 2020. Не тое што Сабаленка, якая нават жывучы ў ЗША, прылятае на лукашыцкі шабаш ды падпісваецца за яго.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930