Знайсці
04.06.2023 / 14:5120РусŁacБел

Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Аўстрыі

У панядзелак пачынаецца візіт дэмакратычнага лідара Беларусі ў гэту альпійскую краіну.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На запрашэнне міністра замежных спраў Аўстрыі Аляксандра Шаленберга і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка Святлана Ціханоўская выступіць на міжнароднай канферэнцыі «Нашы правы — наша будучыня» 6 чэрвеня ў Вене. Пра гэта паведаміў @pozirkonine галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Форум прысвечаны 30-годдзю правядзення ў сталіцы Аўстрыі Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека (14—25 чэрвеня 1993 года).

Візіт дэмакратычнага лідара ў Аўстрыю пачнецца 5 чэрвеня. Ціханоўская правядзе перамовы з Шаленбергам, іншымі членамі ўрада, сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам, дэпутатамі парламента.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.06.2023
"Ціханоўская дамаглася вялікіх санкцыяў (нафта, газ, банкі, дрэваапрацоўка, іншыя)" дык я пытала - што добрага яна зрабіла менавіта для краіны і для беларусаў, якія тут? "расея бы напала на украіну раней, а беларусы успрымаліся бы" дык вось без такога 2020-га года ў Беларусі наўрад ці магчымы быў такі 2022 год ва Украіне і ў Расеі.
05.06.2023
"А што зрабіў пазняк?" бальшыня людзей не ведае нічога пра пазняка, роўна як і не ведае (забылася) на ціханоўскую тут на НН шмат год тусілася секта святога зянона. цяпер яна крыху прыціхла. але з'явілася новая секта - святой сьвятланы
05.06.2023
"выбар 70% беларусаў" адкуль такая лічба? ад ярмошынай? якую неўзабаве адправілі ў адпачынак
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера