Знайсці
04.06.2023 / 09:561РусŁacБел

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка

Яе цела дасталі з-пад завалаў.

Фота: тэлеграм-канал Сяргея Лысака

У выніку расійскага ўдару па прыгарадзе Дняпра, які адбыўся ўвечары 3 чэрвеня, пацярпела 22 чалавекі, а ўначы ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела двухгадовай дзяўчынкі, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.

Паводле яго, два двухпавярховыя дамы, паміж якімі трапіла ракета, часткова разбураныя. Пашкоджаныя і 10 прыватных дамоў, аўто, крама, газаправоды.

Таксама ноччу 4 чэрвеня расіяне ўдарылі з артылерыі па Нікапалі — загарэліся два аўто, пажары ўжо патушылі.

«Разбураныя тры шматпавярховікі, рэстаран, лініі электраперадач. На шчасце, без ахвяр», — адзначыў Лысак.

Чытайце таксама:

Некалькі чалавек, у тым ліку дзеці, пацярпелі ад выбуху ў Днепрапятроўскай вобласці

Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гойда/адказаць
04.06.2023
Размаўляў з расіянінам им пох... бомбас домбили 8 лет ,Вікторыя Булітко у тым годзе спела Божа якія кончыная путін і яго аточання. СЛАВА УКРАІНЕ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ 26
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930