Знайсці
04.06.2023 / 07:544РусŁacБел

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Амерыканскі генерал, былы дырэктар ЦРУ Дэвід Петрэус перакананы, што ўкраінскі контрнаступ будзе вельмі магутным, а сілы абароны Украіны падчас яго «дасягнуць агульнавайсковага эфекту».

Фота: Мінабароны Украіны

«Я мяркую, што контрнаступ [Украіны] будзе вельмі магутным. Я думаю, што яны дасягнуць агульнавайсковага эфекту, гэта значыць, яны будуць паспяхова праводзіць агульнавайсковыя аперацыі. Сілы абароны Украіны будуць працаваць зладжана і комплексна. Яны будуць выконваць розныя задачы, сярод якіх — размініраванне, прарывы, супрацьпаветраная абарона войскаў. Будуць прымяняць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, наладжваць лагістыку і працаваць пры падтрымцы артылерыі і мінамётаў», — цытуе словы генерала «Украінская праўда».

Дэвід Петрэус дадаў, што ўкраінскія абаронцы «маюць намер вызваліць сваю краіну».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў, што па стане на сёння Украіна ўжо гатовая да контрнаступу.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Герой/адказаць/
04.06.2023
Калі контрнаступ будзе вялікі то пра гэта не трэба будзе так гучна расказваць і заяўляць. Яго будзе бачна. А пакуль яго няма.
04.06.2023
Походу у лукаботов подгорает даже от самого слова контрнаступ!
04.06.2023
Герой, ен пачаўся сення ранкам з Вуглядара 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930