Знайсці
04.06.2023 / 07:16РусŁacБел

Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі

Усе яны былі збітыя.

Ілюстрацыйнае фота: Defence.ua

Усе ракеты і беспілотнікі, запушчаныя ў бок Кіева, былі збітыя СПА на далёкіх подступах да горада, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

Паводле яго слоў, ракеты былі традыцыйна запушчаныя з раёна Каспійскага мора расійскімі стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі Ту-95МС.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у сталіцу ніводная паветраная цэль не даляцела. Усё, што накіроўвалася ў бок горада, СПА знішчыла яшчэ на далёкіх подступах. Другую ноч кіеўцы не чуюць гукаў выбухаў над галавой. Шчырая падзяка нашай супрацьпаветранай абароне за выратаваныя жыцці», — гаворыцца ў заяве Папко.

Ён таксама асудзіў Маскву за атаку на Сёмуху, якую праваслаўныя хрысціяне адзначаюць у гэтую нядзелю.

У ноч на нядзелю паветраная трывога была абвешчана ва ўсіх украінскіх рэгіёнах. Цяпер практычна ва ўсіх абласцях Украіны сігнал паветранай трывогі адменены, паведамляе Бі-бі-сі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930