Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ
Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі больш не знаходзяцца ў складзе УСУ. А Украіна проста дае ім сваю тэрыторыю для дыслакацыі.
Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса. 24 мая 2023 г. Фота: «Суспільне Сумы»
Міхаіл Падаляк заявіў, што на пачатку вайны ў байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) сапраўды былі падпісаныя кантракты з Інтэрнацыянальным легіёнам Украіны, аднак гэтыя кантракты скончыліся. З тых часоў яны лічацца незалежнай структурай.
Украіна жа не супраць прадастаўляць тэрыторыю ім, як і іншым нацыянальным групам, якія змагаюцца супраць расійскай улады.
На пытанне, скуль у расійскіх добраахвотнікаў зброя і тэхніка, Падаляк адказаў, што нешта яны «назапасілі» падчас службы ва УСУ, нешта — трафейнае, з тэрыторыі Расіі.
Ён прагназуе, што гэтай зброі, як і колькасць людзей у РДК, будзе ўсё больш. Украіна будзе дапамагаць ім змагацца з расійскімі ўладамі «кансультацыйна».
Падаляк мяркуе: колькасць людзей у РДК можа ўзрасці ў наступныя месяцы, магчыма нават да пяці тысяч чалавек.
Ён пагражае, што калі Расія не пакіне тэрыторыю Украіне, у самой Расіі можа пачацца «хаатызацыя», значную ролю ў якой ён адводзіць РДК.
Рускія добраахвотнікі гучна заявілі пра сябе ў маі, калі зрабілі дыверсіі на тэрыторыі Бранскай вобласці і Белгародскай.
Чытайце таксама:
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці






Настойліва раю азнаёміцца з тым, што гэта за рух такі "вотанюгенд", выхадцамі зь якога з'яўляецца РДК, і якая ў іх грунтовая ідэя. Гэта самыя эталонныя расейскія нацыкі з такім хардкорным месівам лухты і шавінізму ў галаве, што ачмурэеце. Калі коратка аб іх сьветапоглядзе, то гэта купа зіганутых на ўсю галаву шалаў, угараючых па рэйху, германізму і скандынаўскім міфам, а таксама па альтэрнатыўнай гісторыі а-ля Рэн-ТВ, напісанай рознымі шызамі, і прадвігаючыя тэзу аб "трыадзіным рускім народзе з прарадзімы Туле".
Я чарговы раз падкрэслю, што адзіная падстава, чаму яны на баку Ўкраіны ў гэтай вайне - гэта тое, што змаганьне на яе баку ў дадзены момант спрыяе іх мэтам. Але мэты і ворагі ў іх адрозьніваюцца. Мэта Ўкраіны - абарона сваёй краіны, перамога ў вайне, і трыбунал над расеяй пасьля вайны, а вораг - сама расея. Дзеля вотанюгенд і РДК мэта - зьмена палітычнага ладу ў расеі на нацыянал-сацыялізм пад брэндам "трыадзінства", а ворагам яны лічуць выключна лад пуціна, і "заходнія каштоўнасьці".