Знайсці
03.06.2023 / 14:3128РусŁacБел

Лаўроў: Захад хоча пасварыць Беларусь і Расію. Нам патрэбная манаграфія Саюзнай дзяржавы

Кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што Захад мае намер пасварыць Расію і Беларусь, каб не дапусціць умацавання Саюзнай дзяржавы. Пра гэта пісалася ў звароце Лаўрова да ўдзельнікаў расійска-беларускага форуму гісторыкаў.

Сяргей Лаўроў. Фота: прэс-служба МЗС РФ

Тэкст зачытала дырэктарка гісторыка-дакументальнага дэпартамента МЗС РФ Надзея Барынава, паведамляе ТАСС.

«Калектыўны Захад не пакідае спробаў цынічных фальсіфікацый гісторыі, перапісваюцца падручнікі, скажаюцца і перакручваюцца факты, зносяцца помнікі. Мэта відавочная — пасеяць міжнацыянальную і міжканфесійную варожасць, распаліць моўны шавінізм, пасварыць нашы брацкія народы ў разліку не дапусціць далейшага ўмацавання Саюзнай дзяржавы», — гаварылася ў тэксце прывітання.

Хоць папраўдзе фальсіфікацыяй гісторыі і перапісваннем падручнікаў цяпер займаюцца беларускія і расійскія ўлады.

На думку Лаўрова, каб супрацьстаяць гэтаму, «можна было б падумаць над падрыхтоўкай агульнымі намаганнямі манаграфіі, прысвечанай гісторыі Саюзнай дзяржавы, тым больш што досвед такой працы ўжо назапашаны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жвір/адказаць/
03.06.2023
Valadzimir, пішыце кнігу, раскрывайце ў ёй гістарычную праўду, тутэйшы народ пачытае й разьбярэцца са сваёй сапраўднай старажытнай гісторыяй,.. з вашай дапамогаю. І паставяць вам помнік, пры жыцьці, вядома ж... А так - ну, ніяк, нават прачытаць тую аповесьць не атрымліваецца, мова там нейкая замежная, ну, як жа разабрацца ў сапраўднай старажытнай гісторыі , вось жа нястача якая... Вось, што такое 'друзіі' ? Грыбы ?... Карацей, пішыце кнігу !!!
1
Петро/адказаць/
04.06.2023
Фіг вам
1
Valadzimir/адказаць/
05.06.2023
Жвір, вабшчэта, помнік за захаваньне гістарычнай праўды пра гісторыю тутэйшага народу трэба паставіць невядомаму "южнорусскому" праваслаўнаму манаху сярэдзіны 16 ст., які - адзіны з усіх перапісчыкаў "Аповесьці Мінулых Гадоў", - перанёс з больш старажытнага ў свой "новы" сьпіс, пазьней названы Хлебнікаўскім, усю фразу цалкам у паведамленьні аб расьсяленьні славянскіх  плямёнаў   "...друзии Лютичи Литва" (другие Лютичи Литва). І не зусім разумею, навошта пісаць цэлую кнігу, калі ў гэтых дзьвух словах гістарычная праўда ўжо раскрыта. Ну а далей яе "разгарнуць" (даведацца пра люцічаў і іхны гістарычны лёс) - зараз, у эпоху інтэрнэту, - здаецца, няма ніякай цяжкасьці, дастаткова пальцам клікаць "мышку". А калі беларусам неабходна больш аўтарытэтные меркаваньне, то трэба зьвяртацца да беларускіх прафесійных гісторыкаў, якія чамусьці інфармацыю пра гэты запіс у Хлебнікаўскім сьпісе працягваюць цалкам ігнараваць. Ну дык тады, напэўна, варта было б зьвярнуцца да іх  непасрэдна, каб яны пракаментавалі гэтае летапіснае паведамленьне і саму заходнеславянска-лютіцкую канцэпцыю паходжаньня літвы. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера