Знайсці
03.06.2023 / 11:175РусŁacБел

Што будзе з кінатэатрам «Перамога» пасля рэканструкцыі? Канцэпцыя памянялася

Рэканструкцыю мінскага кінатэатра плануюць завяршыць да канца гэтага года.

Рэканструкцыя кінатэатра «Перамога». Фота тут і далей: «Мінск-Навіны»

Пра змены ў праекце агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў дырэктар прадпрыемства «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан.

— Да Дня горада, які адзначаецца ў верасні, плануем скончыць усе вонкавыя работы па будынку і добраўпарадкаванні, каб аб'ект набыў завершаны выгляд, — кажа Кохан. — Што тычыцца ўнутраных работ, яны пакуль ідуць у меншым аб'ёме, чым хацелася б.

Гэта звязанае з тым, што памянялася канцэпцыя аб'екта: сышоў ранейшы арандатар, аператарам аб'екта выступіць «Кінавідэапракат». Таму праектная дакументацыя карэктуецца пад іншыя кінатэхналогіі і патрабаванні кінапракату.

Карэкціроўка завяршаецца ў чэрвені, затым патрэбная будзе экспертыза, пасля чаго працы працягнуцца ў інтэнсіўным фармаце.

Як вядома, кінатэатр «Перамога» мае без нечага 100-гадовую гісторыю. Першапачаткова гэта быў клуб «Харчавік». Новую функцыю і знакавую назву аб'ект атрымаў пазней. Улічваючы салідны ўзрост будынка, яго было вырашана рэканструяваць, захаваўшы аўтэнтычны вобраз. Работы стартавалі ў лютым 2022 года. Па праекце прадугледжвалася стварэнне трохзальнага кінатэатра (да асноўнай залы на 108 месцаў дадаваліся на розных узроўнях яшчэ дзве). Таксама планавалася адкрыць два аб'екты грамадскага харчавання, канферэнц-залу, шматфункцыянальнае памяшканне. Аднак пасля таго як Мінгарвыканкам вызначыў УП «Кінавідэапракат» у якасці арганізацыі, што будзе экспуатаваць кінатэатр, канцэпцыю перагледзелі.

Было вырашана адмовіцца ад кафэ і рэстарана, а замест іх арганізаваць дадатковыя кіназалы. Такім чынам, «Перамога» стане мультыплексам з пяццю заламі, якія змогуць прыняць 284 чалавек. Працэс рэканструкцыі плануюць завяршыць да канца гэтага года.

Як паведамляў раней агенцтву Кохан, кінатэатр захавае сваё гістарычнае аблічча. Вонкава ён практычна не зменіцца, таксама захаваюцца аўтэнтычныя элементы (калоны, частка дэкору), якія вызначаныя Міністэрствам культуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
03.06.2023
Старыя некалі казалі, што яго будавалі палонныя немцы, як і кінатэатр "Цэнтральны"(ці якую ён там мае назву цяпер?). Падобна, во, што немцы не будавалі, а аднаўлялі яго?..
0
Песня/адказаць/
03.06.2023
дочка Максима Дизайнера, а ён вам - здравствуй, чужая мілая! А вы яму - здравствуй Саладуха..-ух-а-ух-а-ух-а!!!
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
- помнишь, на какой фильм или мультик мы туда ходили? - спрашиваю у мужа
- Шрэк
тогда еще выставка восковых фигур мадам тюссо проходила в Минске
и он сфотографировал меня тогда в зеленом режиме на фоне восковой фигуры принцессы фионы
сказал, что я на нее очень похожа )

как мило )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера