Знайсці
03.06.2023 / 09:4412РусŁacБел

Як перавозіць грошы праз мяжу?

У Мінскай рэгіянальнай мытні патлумачылі парадак перавозкі наяўных грошай, каштоўных папер і чэкаў праз мяжу.

Інфармацыю прыводзіць БелТА.

Дэклараваць на мытні трэба наяўныя грошы і дарожныя чэкі, калі агульная сума пры іх адначасовым увозе на мытную тэрыторыю ЕАЭС або адначасовым вывазе перавышае 10 тысяч даляраў. Грашовыя інструменты, за выключэннем дарожных чэкаў, падлягаюць мытнаму дэклараванню незалежна ад іх сумы.

Да грашовых інструментаў адносяцца дарожныя чэкі, вэксалі, чэкі (банкаўскія чэкі), а таксама каштоўныя паперы ў дакументарнай форме, якія пацвярджаюць абавязацельства эмітэнта (даўжніка) па выплаце грашовых сродкаў і ў якіх не пазначаная асоба, што ажыццяўляе такую выплату.

Дэклараваць трэба ўсю суму наяўных грошай, дарожных чэкаў і грашовых інструментаў, якія перавозяцца праз мяжу. Чалавек павінен запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю. Калі агульная сума такіх наяўных перавышае суму ў 100 тысяч даляраў, дадаткова трэба падаць дакументы, якія пацвярджаюць іх паходжанне.

Выбіраць неабходна чырвоны калідор.

Дэкларантамі могуць выступаць беларусы і іншыя грамадзяне краіны ЕАЭС, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, або замежнікі, якія маюць на момант перасячэння мытнай мяжы ЕАЭС права валодання, карыстання і (або) распараджэння ў дачыненні да наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў.

За незаконнае перамяшчэнне грошай і чэкаў праз мяжу, а таксама недэклараванне наяўных, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, прадугледжаная адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Так, у выпадку недэкларавання можа пагражаць штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй незадэклараваных наяўных або без канфіскацыі (ч. 2 арт. 15. 5 КаАП). За незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наяўных у буйным памеры — крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу або абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін (ч. 2 арт. 228 КК).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Не бачу праблемы/адказаць/
03.06.2023
Маўродзі, а ў чым праблема задэклараваць, калі даход легальны?
0
Маўродзі/адказаць/
04.06.2023
Менш ведаюць - лепш спіш.
07.06.2023
Не бачу праблемы,  лучше столько наличкой лучше не везти. Это просто не очень безопасно. Могут ограбить, например. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера