Знайсці
02.06.2023 / 20:40РусŁacБел

Найлепшым гульцом італьянскай Серыі А прызналі 22-гадовага грузінскага футбаліста

Грузінскі форвард «Напалі» Хвіча Кварацхелія заваяваў тытул MVP — найлепшага футбаліста сезона.

Фота з інстаграма Хвічы Кварацхелія

Уручэнне трафея адбудзецца ў нядзелю перад матчам «Напалі» — «Сампдорыя» на полі стадыёна «Дыега Арманда Марадона» ў Неапалі, паведамляе прэс-служба Серыі А.

У «Напалі» Хвіча перайшоў мінулым летам з батумскага «Дынама». Перад гэтым ён тры гады выступаў за казанскі «Рубін», але пакінуў клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

За «Напалі» Кварацхелія забіў у гэтым сезоне 12 галоў і зрабіў 13 галявых перадач, а неапалітанскі клуб узяў першае месца ў чэмпіянаце.

Чытайце таксама:

Футбольны клуб «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі ўпершыню за 33 гады

Маўрынью абразіў суддзю фіналу ЛЕ на паркоўцы. УЕФА адкрыў расследаванне

Канчаткова: Месі пакідае «ПСЖ»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера