Знайсці
02.06.2023 / 20:268РусŁacБел

Новы хіт ад расійскай прапаганды. Амерыканскую баявую саранчу вырасцілі ва Украіне, і яна атакавала Расію

«РИА Новости» расказалі, што ўкраінскія байцы вырошчвалі саранчу з ЗША ў ангары, адкуль казуркі пешшу выходзілі і атакавалі пасевы Луганскай вобласці і Расіі. Складаны сюжэт пераказала «УП». 

Расійскае агенцтва паказала ў відэа жанчыну ў вайсковай форме са схаваным тварам, якая нібыта знайшла ў санітарнай станцыі «ліст» 2019 года. У ім украінскую брыгаду просяць «забяспечыць суправаджэнне грузу з Вашынгтонскага даследчага ўніверсітэта ў Місуры на тэрыторыю Луганскага аблрыбкамбіната».

Далей жанчына кажа, што

яна «паглядзела ў інтэрнэце» і выявіла, што лабараторыя гэтага ўніверсітэта займалася вывядзеннем баявых насякомых і ставіла эксперыменты на саранчы ў «сапёрнай справе».

Жанчына запэўнівае, што на Луганшчыне ідэальныя ўмовы для «лёгкай і хуткай» гадоўлі саранчы. Далей жанчына ходзіць па ангары: 

«На тое, што тут, у ангары, знаходзіліся лічынкі саранчы, паказвае вялікая колькасць пілавіння з пяском — гэта субстрат для развіцця лічынак або для нейкага іх захоўвання, пакуль яны не патрапяць у пажыўнае асяроддзе», — робіць яна выснову. 

Відэааператар нечакана наводзіць камеру на «крылы саранчы», якія выпадкова знайшліся на падлозе. Таксама гледачам паказалі нібыта згарэлую саранчу, з якой, паводле слоў жанчыны, «нешта адбылося пад уздзеяннем хіміі».

Падрабязнасці экспансіі саранчы ўражваюць.

«З салетры рабіліся дымавыя шашкі, якія стваралі шчыльны бар'ер, каб саранча не ляцела па ветры. Мясцовыя жыхары кажуць, што спачатку саранча не ляцела. У напрамку таго ручайка (паказвае рукой — рэд.) яна пешшу выйшла. То-бок спачатку не ляцела, а калі пачалі ўсё паліць, яна паднялася [ў паветра] і пачала ляцець у бок «ЛНР» і Расіі».

Жанчына запэўнівае, што аднолькавы памер саранчы, якая вылецела ў ліпені, сведчыць аб тым, што яе паходжанне ненатуральнае. Пра гэта, як яна сама адзначыла, ёй сказалі «мясцовыя эколагі». Далей расійская прапаганда паказвае нібыта сведкаў налёту саранчы. Твары іх заблюрылі. 

Чытайце таксама:

Чыноўнікі абвясцілі найлепшым інтэрнэт-праектам прапагандысцкі ютуб-канал, дзе некаторыя відэа збіраюць па 30 праглядаў

Новы сямейны падрад: Ялфімаў зацягнуў у прапаганду свайго сына, цяпер той выступае ў «Мінскай праўдзе». Выяўляецца, абодва яны расіяне

Азаронак стаў вядучым на салаўёўскім канале

Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.06.2023
Засталося толькi знайсцi баявых мандавошак.
0
Железный Дровосек /адказаць/
03.06.2023
Вушная саранча Да просто недоразвитые.А таким все зайдёт —и про распятого мальчика,и про нацистов в Киеве за три дня,и про испорченный польским русский язык,и про саранчу. Тьма мракобесия уже покрыла одну шестую и самую читающую часть суши.
0
Бра /адказаць/
03.06.2023
Это всего лишь насекомые. Вот к нам под Изюм, 4 контейнера с чупакабра из Техаса завезли. Две удрали и скрылись в направлении Белгорода
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера