Знайсці
02.06.2023 / 18:3021РусŁacБел

Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў

Па словах дарадцы Ціханоўскай, хлусня выкрылася адразу, калі падстаўны «Парашэнка» пачаў гаварыць. Але чаму тады яны працягнулі размову?

Фота: Офіс Ціханоўскай

На інтэрв'ю да кіраўніка АНТ Марата Маркава прыйшлі пранкеры Ваван і Лексус, якіх звязваюць з расійскімі спецслужбамі. Яны паказалі відэа розыгрышу Святланы Ціханоўскай. Праўда, у пранку, які прапаганда выстаўляе як сенсацыйныя прызнанні, прагучалі толькі тэзісы, якія Ціханоўская і так агучвае публічна. 

Але як увогуле адбылася размова з гэтым «Парашэнкам»? 

Франак Вячорка тлумачыць, што ім прыйшоў запыт на размову з Парашэнкам. З той прычыны, што гэта была не тэт-а-тэт размова, а сазвон, то дадатковай верыфікацыі не праводзілі. 

«Для Святланы Ціханоўскай сазвоны з лідарамі краін — гэта звычайная справа. Да нас прыйшоў запыт аб размове — ну, давайце пагаворым. Гэта звычайная працэдура. Мы ў прынцыпе кожны тыдзень па пятніцах робім відэаразмовы з усімі ахвотнымі.

Часам вар'яты прыходзяць на такія сазвоны. У цэлым, калі табе няма чаго хаваць, то ніякія пранкеры не страшныя. Святлана спачатку гаварыла максімальна карэктна і даносіла пазіцыю, якую мы даносім паўсюль», — расказаў Вячорка. 

Але, маўляў, хутка беларускія палітыкі зразумелі, што іх падманваюць — гэта стала ясна, калі слова ўзяў «Парашэнка». 

«Гэта было відэа. На ім быў твар нібыта Парашэнкі, але з такой затрымкай, што складана было адрозніць. «Парашэнка» патлумачыў гэта кепскай сувяззю — мне здаецца, там былі згенераваныя відэа, дзе «Парашэнка» маўчыць і дзе гаворыць. 

Фактычна, што гэта падман, стала ясна адразу, калі загаварыў «Парашэнка». Ён гаварыў з рускім акцэнтам — у слове Славянск націск паставіў на «а»! 

Ну і голас быў непадобны, мы зразумелі, што адбываецца, але не клалі трубку. Вырашылі выйсці прыгожа, і я папрасіў «Парашэнку» размаўляць па-ўкраінску. Ён паплыў, ну і ўсё», — дадаў Вячорка. 

Размова адбылася паўтара тыдні таму. 

Чытайце таксама:

Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
119
Панылы сорам
3
Ха-ха
84
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
11
2
падпивадла/адказаць/
03.06.2023
ёў 🤘 ёў 🤘
3
Ромашка/адказаць/
04.06.2023
Медаль Рады БНР ему за мужество и отвагу!
0
Трэба вызнаць бел. дабраахвотнікаў афіцыйнай арміяй Беларусі пры ўрадзе Ціханоўскай/адказаць/
04.06.2023
Дзэд, так ён патрыёт з сям'і патрыетаў.
Беларускамоўны
Яшчэ у маладосці абараняў свае права ў арміі размаўляць па беларуску.
Яго тата - Вінцук Вячорка - вядомы мовазнаўца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930