Знайсці
02.06.2023 / 16:474РусŁacБел

«Метафара ўзаемаадносін улады і народа». Скульптар з Пецярбурга вылепіў салдата з фаршу

У пачатку мая мастак з Пецярбурга Андрэй Сенін пачаў ствараць серыю антываенных фігурак «Рускі фарш». Усе работы ў рамках гэтага праекта ён выконвае са свінога фаршу і эпаксіднай смалы, а затым фатаграфуе на фоне вядомых краявідаў горада, піша «Медуза». 

У інстаграме Сенін апублікаваў дзве працы. Фатаграфію першай фігуркі — танка — мастак выклаў 9 мая. У подпісы ён напісаў: «Са святам! З Днём Перамогі!» — і паставіў хэштэг #нетвойне.

Праз некалькі дзён у акаўнце Сеніна з'явілася другая праца «Салдат поспеху» — фігурка чалавека ў касцы. 

«Афганістан, потым дзве чачэнскія войны. Гэта ўжо чацвёртая вайна, якую я застаў, атрымоўваецца. Сцэнары не ідэнтычныя, вядома, але паралеляў досыць. Чамусьці людзі не жадаюць счытваць гэтыя паралелі і вераць у тое, што ім льюць у вушы Салаўёў і Скабеева. <…>

Калі ўжо ў іх адкрыюцца вочы?! Калі яны зразумеюць, што ў гэтых войнах яны проста фарш», — падпісаў фатаграфію мастак.

«Я вырашыў выбраць фарш у якасці матэрыялу як просты і зразумелы візуальны вобраз — гэта метафара ўзаемаадносін улады і народа, дзе людзі — гэта расходны матэрыял і фарш на вайне.

Я лічу, што жыццё не павінна быць разменнай манетай у палітычных гульнях. Людзі становяцца інструментам, а каштоўнасць чалавечага жыцця зведзеная да нуля. Для мяне быць мастаком — гэта пошук цікавай формы для выказвання. У сваіх працах я задаю пытанні ў іранічнай форме, а кожны ўбачыць свой сэнс сам», — расказаў ён выданню «Бумага».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дзуд/адказаць/
02.06.2023
Гэта супер!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
питер все-таки )
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.06.2023
Все что надо знат пр вкус памяркоуных - в комментах выше.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера