Знайсці
02.06.2023 / 14:237РусŁacБел

Байдэн: Швецыя скора стане сябрам NATO, я абяцаю

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Швецыя ў найбліжэйшы час стане новым сябрам NATO. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Акадэміі ВПС ЗША, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Джо Байдэн. Фота AP

У сваёй прамове амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што NATO становіцца мацнейшым і больш згуртаваным.

Ён дадаў, што Альянс яшчэ больш умацаваўся дзякуючы ўступленню Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі.

«NATO становіцца больш магутным і больш згуртаваным, чым за апошнія дзесяцігоддзі, і цяпер стане яшчэ мацнейшым з уступленнем у Альянс нашага новага сябра, Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі, які адбудзецца як мага хутчэй. Гэта адбудзецца. Я вам абяцаю», — адзначыў Байдэн.

Напярэдадні генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг паведаміў, што на гэтым тыдні ён гаварыў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і падкрэсліў важнасць дасягнення прагрэсу ў пытанні ўступлення Швецыі.

Як вядома, пратакол аб уступленні Швецыі ў NATO не ратыфікавалі толькі дзве краіны — Венгрыя і Турцыя.

Чытайце таксама:

Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO

Байдэн паваліўся на сцэне падчас уручэння дыпломаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Эннот/адказаць
02.06.2023
mikola, судьба Содома и Гоморры их ждет
2
За Свабоды!/адказаць
02.06.2023
Прыйдзе час і  вольная Беларусь будзе ў бяспецы ў NATO
02.06.2023
ты обещай больше не падать на людях, позорище ходячее.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930