Знайсці
02.06.2023 / 14:101РусŁacБел

Першы ЦЭ пералічаць па новай методыцы. Вынікі можна будзе дазнацца ўжо сёння

Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаныя па гэтай жа методыцы, іх можна будзе даведацца ў панядзелак. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Скончыла працу міжведамасная камісія, якая правярала карэктнасць падліку вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену.

Вынікі праверкі паказалі, што памылак няма, у тым ліку і ў методыцы разліку тэставых балаў. Разам з тым па колькасці зваротаў, якія да нас паступілі ад грамадзян, стала відавочна, што методыка занадта складаная.

Таму Аляксандрам Лукашэнкам дадзенае канкрэтнае даручэнне — спрасціць методыку разліку і зрабіць яе зразумелай для кожнага чалавека. Міністэрства адукацыі такую работу правяло, у яе распрацоўцы выкарыстоўваліся падыходы, якія ўжываліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэставання.

Ужо сёння будуць пералічаныя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену і сёння ж размешчаныя на сайце РІКВ, а таксама ў асабістых кабінетах абітурыентаў. Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаныя па гэтай жа методыцы, іх можна будзе даведацца ў панядзелак», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што разам з вынікамі цэнтралізаванага экзамену — як першага, так і другога — апублікуюць табліцы пераводу першасных балаў у тэставыя, па якіх кожны абітурыент і кожны выпускнік зможа пераправерыць правільнасць і карэктнасць разліку сваіх вынікаў.

«Усім абітурыентам, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, варта таксама разумець, што ўмовы правядзення і ЦЭ, і ЦТ будуць абсалютна ідэнтычныя. Гэта тычыцца як складанасці тэставых заданняў, якія цалкам адпавядаюць школьнай праграме, так і разліку тэставых балаў. Гэта вельмі важна, таму што мы павінны стварыць роўныя, зразумелыя, справядлівыя ўмовы як для ўсіх выпускнікоў гэтага года, так і для выпускнікоў мінулых гадоў, якія сёлета будуць мець магчымасць здаць тры цэнтралізаваныя тэставанні для паступлення ў нашы ўніверсітэты», — сказаў на заканчэнне кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі працягне прыём грамадзян, і ў выпадку ўзнікнення пытанняў будуць дадзеныя тлумачэнні.

Чытайце таксама:

«У мяне ў галаве не ўкладваецца». Што выпускнікі і іх бацькі збіраюцца рабіць з вынікамі цэнтралізаванага экзамену?

Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне

Бацькі задалі чыноўнікам свае пытанні пра цэнтралізаваны экзамен. Вось што ім патлумачылі пра пералік балаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Бармаглот/адказаць/
02.06.2023
Як там было ў Стругацкіх, "І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным"? Ці разумеюць "шчасліўцы", што на адносным размеркаванні балаў (а толькі яно, а не абсалютныя вынікі, фактычна мае ўплыў на вынікі ўступнай кампаніі) гэты пералік ніяк не адлюструецца? Затое цяпер можна будзе з гонарам сцвярджаць, что БССР - гэта запаведнік геніяў, бо цяжка будзе знайсці кагось з адзнакай ніжэй за 70. Шкада, што гэта толькі чарговы элемент фантасмагарычнай альтэрнатыўнай рэальнасці, у якую усё глыбей апускаецца краіна. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930