Знайсці
02.06.2023 / 12:521РусŁacБел

Чарговага паляка будуць судзіць за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» — праваабаронцы

14 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе будуць разглядаць справу Томаша Бярозы, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 358-1 КК (Агентурная дзейнасць) і арт. 358 (Шпіянаж). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Беразюк.

Адзначым, што ў раскладзе суда няма імені па бацьку Томаша — імаверна, гэта звязанае з тым, што мужчына — паляк, выказваюць меркаванне праваабаронцы.

Вядома, што Томаш з 2014 года займаўся ў Белаазёрску рытуальнымі паслугамі, рабіў помнікі. Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, яго бізнэс быў афіцыйна ліквідаваны 16 мая.

Чытайце таксама:

Грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага асудзілі ў Беларусі за шпіянаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.06.2023
Uzo na paljakau vyrasyli *naehac* ! Mala im terarystau-anarhistau ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера