Знайсці
02.06.2023 / 12:189РусŁacБел

Орбан расказаў, што маліўся за перамогу Эрдагана. «Інакш была б трагедыя»

«Перамога Эрдагана — велізарная палёгка для Венгрыі і Еўропы», — мяркуе прэм'ер Венгрыі.

Віктар Орбан. Kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан расказаў, што «шмат і моцна» маліўся за перамогу Рэджэпа Таіпа Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі, піша РІА «Навіны».

«[Перамога Эрдагана на выбарах —] гэта велізарная палёгка. Шчыра скажу, я не толькі заўзеў за перамогу прэзідэнта, я маліўся за яе, моцна і шмат. Калі б ён не выйграў, гэта была б трагедыя», — сказаў Орбан у эфіры радыё Kossuth.

З ягоных слоў, калі б на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі перамог «чалавек Джорджа Сораса» (Кемаль Кылычдароглу), гэта азначала б павелічэнне міграцыйнай плыні ўцекачоў у Еўропу адразу на два-тры мільёны, а таксама ўскладніла б транзіт расейскай нафты ў Венгрыю і Сербію.

Рэджэп Таіп Эрдаган набраў у другім туры больш за 52% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — 47,82% галасоў.

У суботу ў Анкары пройдзе інаўгурацыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
4
Valadzimir/адказаць/
02.06.2023
Адзіны незалежны і адэкватны лідэр у ЕС.
2
Bobby Fisher /адказаць/
02.06.2023
За Свабоду!, ФСБшнички подтянулись, за своих агентов заступаются. Старайтесь росейцы, поляки комиссию создают по расследованиям о связях  политиков и бизнесменов с росией. всех ваших на чистую воду выведут. Туск и Ангела и еще помельче всех на чистую воду выведут!!  
1
За Свабоду!/адказаць/
03.06.2023
Bobby Fisher , Ты спачатку б ведаў, хто такі Фішэр, ненавіснік Амерыкі. З Макронам і Меркель разбяруцца адразу пасля вашых Эрдаганаў і Пуціных. Павылазіла Лахта.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930