Знайсці
02.06.2023 / 11:283РусŁacБел

Дзяржкантроль узяўся за пінскі «Хіт! Экспрэс» і брэсцкі «Еўраопт»

У крамах выявілі парушэнні.

Фота тут і далей: Камітэт дзяржкантролю

Камітэт дзяржкантролю звярнуў увагу на брэсцкі «Еўраопт» і выявіў праблемы ў мясным цэху. Гаворка пра краму на вул. Вясёлкавай.

Там выявілі наступныя факты парушэнняў патрабаванняў заканадаўства:

  • астуджанае мяса свініны ў паўтушах дастаўлялася ў гандлёвы аб'ект навалам, а не ў падвешаным стане;
  • у першасных уліковых дакументах ўтрымліваліся недакладныя звесткі аб ступені раздзелкі мяса (замест паўтушы пазначалася чвэртка) і часу паступлення;
  • не выконваліся тэмпературныя рэжымы і ўмовы пры яго захоўванні;
  • вытворчыя памяшканні, у тым ліку халадзільныя камеры, не ўтрымліваліся ў чысціні (на падлозе сляды забруджванняў, разводаў, рэшткаў харчовай прадукцыі);
  • у асобных камерах захоўвання адсутнічаў свабодны праход па прычыне загрувашчвання прадукцыяй.

Таксама парушэнні выявілі ў краме «Хіт! Экспрэс» у Пінску: у гандлёвай зале тэмпература, большая за 24 градусы, перавышала ўстаноўленыя нормы захоўвання і рэалізацыі шырокага асартыменту тавараў (кандытарскія вырабы, рыбныя кансервы, сухафрукты і іншыя).

За грубыя парушэнні заканадаўства дзейнасць мяснога цэха гіпермаркета «Еўраопт» на вул. Вясёлкавай у г. Брэсце і крамы «Хіт! Экспрэс» у Пінску прыпыненая да ліквідацыі парушэнняў. На больш чым 2000 кг харчовай прадукцыі вынесеныя прадпісанні аб канфіскацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Жвір/адказаць/
02.06.2023
Вось і купі ў іх тое мяса... Добра веганам, ім абы морква якая была, ды капусты паўліста...
0
Dendraryj/адказаць/
02.06.2023
Еўраопту не нашкодзіць “ператрах”. І прытым ва ўсіх рэгіёнах.
0
серада не пятніца /адказаць/
02.06.2023
Dendraryj, усім у гэтай краіне патрэбны ператрах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930