Знайсці
02.06.2023 / 10:54РусŁacБел

У Гомелі судзяць 22-гадовага хлопца — яму інкрымінуюць «тэрарыстычны» артыкул

З 26 мая ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме разглядаецца справа Максіма Драбніцы.

Хлопцу інкрымінаваныя ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Мікалай Доля, піша «Вясна».

9 мая Максіму споўнілася 22 гады. У мінулым месяцы хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Хлопцу пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Драбніца Максім Сяргеевіч

Чытайце таксама:

Супрацоўніку Інстытута генетыкі далі тры з паловай гады калоніі

Палітзняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме — праваабаронцы

У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера