Знайсці
02.06.2023 / 10:024РусŁacБел

У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты. 

З 25 мая ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца справа Дзмітрыя Гудзеева, піша «Вясна».

Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Наталля Бугук. У чым канкрэтна абвінавачваюць Гудзеева, праваабаронцам невядома. 

Дзмітрыю 21 год, і, мяркуючы па яго сацыяльных сетках, у мінулым маі ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. У маі хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
02.06.2023
Держись
02.06.2023
Без зброi лукашызм не перамагчы. А лукашысты могуць ваяваць толькi з безбройнымi беларусамi: кабетамi, сталымi, студэнтамi, i айцiшнiкамi. А вось у тых у каго ёсць сiла - яны баяцца!
3
Лепей ня будзе/адказаць/
02.06.2023
Историк , сістэматычны гвалт змушае скарыцца і звыкнуцца, а не паўстаць, таму нічога ня будзе. Каб гвалт не працаваў то ад яго б ужо адмовіліся, а так як бачым вельмі эфектыўна працуе. Таму тут як у пекле: надзеі няма. Пара вам звыкнуцца што не праз тыдзень, ні праз год не настане момант кіпення.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930