Знайсці
02.06.2023 / 09:517РусŁacБел

«Калі краіна вядзе вайну, як яна можа выступаць?» — аўтар латвійскага «Цуду на лёдзе» пра адхіленне Расіі і Беларусі 

Галоўны трэнер зборнай Латвіі Харыйс Віталіньш у інтэрв'ю эстонскаму Delfi адказаў на пытанне, як ён ставіцца да адхілення зборных Беларусі і Расіі ад хакейных турніраў. 

Харыйс Віталіньш прывёў зборную Латвіі да бронзавых медалёў чэмпіянату свету. Фота: LHF

«Калі краіна вядзе ваенныя дзеянні, то як яна можа выступаць на ЧС? Як размаўляць з іншымі гульцамі, а як паводзіць сябе заўзятарам? Спорт быў заўсёды палітыкай, спорт папулярызуе любую краіну. Заўсёды і спорт, і палітыка ў тым ці іншым выглядзе звязаныя паміж сабой, і адно без іншага не можа існаваць», — адказаў Харыйс Віталіньш.

Таксама коўч адказаў на закіды, якія таксама транслюе беларуская прапаганда, што на турнір не прыехалі моцныя гульцы, таму чэмпіянат стаў нецікавым.

«ЧС быў вельмі цікавым, і ўсё роўна, хто там не прыехаў. Прыехалі наймацнейшыя гульцы ад кожнай зборнай, хай гэтыя гульцы не з першай пяцёркі НХЛ, але яны ўсё роўна першыя гульцы сваіх клубаў НХЛ. Усе гульні былі поўныя напалу і эмоцый. Трэба атрымліваць асалоду ад таго, што ёсць, а не шукаць дрэннае і крытыкаваць.

Акрамя гульцоў НХЛ таксама прыехалі таленавітыя маладыя хакеісты. Казаць: «Няма гульцоў з НХЛ» — гэта дзіўна, бо яны былі. Напрыклад, у Швейцарыі быў максімальна моцны склад з гульцоў НХЛ. Трэба атрымліваць асалоду ад таго, што ёсць. Калі чалавек любіць хакей, то ён будзе яго глядзець, нават калі там усяго 3 гульцы з НХЛ», — мяркуе трэнер.

Цікава, што Харыйс Віталіньш разам з галоўным трэнерам Алегам Знарком прывёў Расію да залатых медалёў чэмпіянату свету ў 2014 годзе і золата Алімпіяды ў 2018 годзе. Прычым у 2014 годзе Знарка на чэмпіянаце ў Мінску дыскваліфікавалі, і Віталіньш вывеў каманду на фінальны матч.

Таксама ён трэніраваў расійскія клубы «Дынама», «Спартак» і СКА.

Чытайце таксама:

Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

Менш за два мільёны насельніцтва і бронза ЧС. Як латвійскі хакей дасягнуў такога поспеху

«Сустрэў будучую жонку ў 16 гадоў». Гісторыя кахання найлепшага гульца ЧС па хакеі і яго другой паловы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юрий/адказаць/
02.06.2023
Жвір, а при чем здесь США к белорусской пропаганде? Конечно спорт всегда связан с политикой. Беларусь не воюет? Так и Россия вроде как не воюет, а проводит какую-то операцию. Предоставили территорию для нападения, нанесения авиа и ракетньіх ударов агрессору.
5
Жвір/адказаць/
02.06.2023
Юрий, хто прадаставіў тэрыторыю краіны для расейскага войска ? Беларусы? Спыніце плявузгаць. Нелегітымны, з кішэннай падтанцоўкай, не прадстаўляюць Беларусь. Ды й іх Расея не спытала. Беларусы, і беларускія спартоўцы, не падатказныя за дзеяньні незаконнай групоўкі, на чале з Лукашэнкам, гвалтам, са зброяй у руках, праліўшы людзкую кроў, захапіўшай уладу ў краіне. Таму Віталіньш няхай маўчыць у анучку, што да Беларусі... Расея не ваюе ? А што робіць расейскае войска ў чужой краіне, цукеркі раздае ? Ну, хай так, але гэта 1) незаконна, і 2) гэта Расея, а не Беларусь. Таму адлучэньне Расейскай каманды ад міжнародных спаборніцтваў цалкам справядлівае. Але нюанс: Расея займаецца гэтым з 2014-га года, з таго часу Віталіньш кіраваў і расейскай зборнай камандай, і расейскімі клюбамі ў КХЛ. І яму не замінала гэта рабіць ні акупацыя Расеяй ўкраінскага Крыма, ні акупацыя часткі ўкраінскага Данбаса. Ён ведаў, як размаўляць з іншымі гульцамі ды заўзятарамі. Увогуле, не яму выказвацца на гэтую тэму, калі на тое пайшло, бо ня мае маральнага права...
0
За Свабоду!/адказаць/
03.06.2023
Кум, Дык Жвір у суседняй навіне падабае перамогу ябацькі Сабаленкі. Да тых, каму такія падабаюцца, пытанняў няма. Да ябацек і карысных ідыётаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера